Наверх
Слоним
небольшой дождь
3 °C
Зельва
небольшой дождь
3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
3 °C
Мосты
облачно с прояснениями
3 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
3 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 2.3858
USD 2.203
RUB(100) 3.4542
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Першая-апошняя любоў

5 января 2020 10:57
Поделиться:
Малюнак

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

У той год зіма недзе заблудзілася. Была сярэдзіна снежня, а снегу і повідам не відаць. Шэры туман вісеў над вёскай Сумаркі з ранку да вечара. Гэта яшчэ больш дабаўляла сумнага настрою Вінцуку Касабуцкаму, што адзінока бавіў свае дні. Мінулай зімой ён паламаў шыйку бядра і да гэтага часу як след не паправіўся, не мог сам сябе абслугоўваць. У шэсцьдзесят пяць гадоў на паправунак мала спадзяваўся, а спадзяваўся толькі на сацыяльную работніцу Кацярыну, якая прыходзіла два разы на тыдзень і рабіла ўсю хатнюю работу. Усяго два, а ў печцы паліць трэба было кожны дзень, і ён, абапіраючыся на падлакотныя кастылі, паволі сунуўся на кухню, распальваў дровы, грэў капусту ці булён, што Кацярына наварыла ў запас.

Яго адзіноту сагравалі і суседкі Вера Конаўка і Стася Рыбак, якія заходзілі пару разоў на тыдзень. І за гэта дзякуй, бо ў кожнай і сваіх спраў хапае. Жонка Соня і дачка Іра даўно забылі дарогу ў яго хату, хоць жылі ў недалёкім райцэнтра. І ён там жыў да калецтва, як мог працаваць. А потым… З бальніцы не забралі ў кватэру, а прывезлі ў старую бацькоўскую хату.

— Што ж ён тут будзе адзін рабіць? — спытала Стася. — Нямоглы, бездапаможны…

— А што хоча. Я сядзелкай быць не збіраюся! — злосна мовіла Соня.

— А я тым больш, — Іра грэбліва глядзела на бацьку. — Калі хоча, то ў дом састарэлых яго здадзім. Праўда, мама?

— Анягож! Толькі такое выйсце.

З упалых змучаных Вінцуковых вачэй градам пакаціліся слёзы.

— Толькі не ў дом састарэлых! Пабойцеся Бога…

— Ну тады як хочаш! — мовіла Соня, і яны з дачкой выйшлі за парог.

Напярэдадні Новага года суседкі нагатавалі нямогламу Вінцуку ўсякіх пачастункаў, па-святочнаму прыбралі ў хаце, нават паставілі ёлачку, прынеслі з дому цацак і павесілі на яе. А потым, нагрэўшы вады, выкупалі Вінцука, адзелі чыстую бялізну.

Уладкаваўшы ўсе справы, селі на табурэткі пры стале.

— Мы вось што падумалі, Вінцук, — мовіла Стася. — Трэба ў каго з вяскоўцаў спытаць адрас ці тэлефон Яні Часноўскай. Я ведаю, што яна так і не выйшла замуж, адзінока жыве ў Маладзечне.

— Навошта? — не зразумеў Вінцук.

— А можа, згодзіцца пераехаць да цябе жыць?

— Да мяне жыць?! Пасля таго, якую крыўду я прычыніў? Нават і не спрабуйце, бо як я буду глядзець ёй у вочы?

Кабеты маўчалі, бо сусед казаў праўду. Усе ў вёсцы тады абураліся яго ўчынкам. У іх з Яняй была вялікая любоў, можна сказаць, з юнацтва. Дзяўчына і з арміі чакала, а як вярнуўся, то сустракаліся кожны дзень. Ужо вялі гаворку пра вяселле, як у калгас прыслалі бухгалтара Соню — рабаціністую дзябёлую дзеўку, што выглядала гадоў на дзесяць старэйшай за яго. Але ж у Соні была ў райцэнтры кватэра, што засталася ў спадчыну ад дзеда, і машына «Жыгулі». А машына ў той час была далёка не ў кожнага. Соня, як казалі ў вёсцы, хутка акруціла Вінцука — высокага, прыгожага і працавітага хлопца. І ён паддаўся, адмовіўся ад Яні.

Пасля такога не магла яна жыць у вёсцы. Спачатку пераехала да цёткі ў Маскву, а потым вярнулася і працавала ў Маладзечне на будоўлі. Атрымала кватэру.

Пакуль былі жывыя бацькі, час ад часу наведвалася ў Сумаркі, а потым перастала. Хату прадала і забыла сюды дарогу.

На праваслаўныя Каляды Вера прынесла Вінцуку добрую навіну:

— Мы са Стасяй дазваніліся ў Маладзечна да Яні, расказалі пра тваю бяду, і яна паабяцала заўтра прыехаць.

— Няўжо?! — твар мужчыны засвяціўся шчасцем.

— Вось табе і «няўжо». У яе была першая і апошняя любоў, не тое што ў цябе…

— Не напамінай…

Назаўтра Вінцук з самай раніцы пачаў чакаць дарагую госцю, хоць аўтобус у іхнюю вёску прыходзіў амаль апоўдні. Сядзеў ля акна і ўсё выглядаў, ды раптам успомніў, што не зачыніў юшку і з хаты выветрыцца ўсё цяпло. Пасунуўся на кастылях да печкі, прымастакаваўся і неяк зачыніў. Гэта для яго заўсёды было выпрабаваннем, баяўся ўпасці і пакалечыцца яшчэ больш.

Заняты гэтай нялёгкай справай, пачуў, як у хату зайшла Яня. Стала ля парога расчырванелая ад марозу, прыгожая, такая родная, адзіная, што Вінцук заплакаў.

— Даруй… — толькі і прашаптаў скрозь слёзы.

Яня падышла, абняла, і для яго перайначыўся свет.

— Праўду кажуць людзі, што Бог не без міласці, а чалавек не без шчасця, — прашаптаў ледзь чутна, гледзячы ў яе па-маладому сінія вочы…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание