Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
11 °C
Зельва
облачно с прояснениями
11 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
11 °C
Мосты
переменная облачность
11 °C
Дятлово
переменная облачность
11 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
10 °C
EUR 3.0216
USD 2.5466
RUB(100) 3.3052
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Першыя саветы» на Слонімшчыне (верасень 1939 года — чэрвень 1941 года)

6 января 2020 12:35
Поделиться:
Дэпутаты

Дэпутаты народнага сходу ад Слонімскага ўезда. Фота з архіва аўтара

Пачатак.

Народны сход

Для замацавання савецкай улады ў Заходнюю Беларусь і Украіну ў верасні-кастрычніку 1939 года былі накіраваныя каля 200 тысяч «усходнікаў», якія падрыхтоўвалі глебу для далейшага далучэння новых тэрыторый да СССР. У якасці механізму быў абраны варыянт плебісцыту, які актыўна выкарыстоўваўся пасля Першай сусветнай вайны. Палякі, напрыклад, ужылі яго для замацавання акупаванай Віленшчыны ў 1922 годзе.

Ініцыятыва з Беластока

Фармальным ініцыятарам склікання будучага Народнага сходу выступіла Часовае кіраўніцтва Беластока, якое 5 кастрычніка 1939 года звярнулася да ўсіх часовых упраўленняў і працоўных арганізацый Заходняй Беларусі. У гэты ж дзень іх падтрымалі галоўнакамандуючы Беларускім фронтам М. Кавалёў сумесна з першым сакратаром КПБ П. Панамарэнкам.

Кіраўніцтва Беластока зваротам «да народаў Заходняй Беларусі» ініцыявала стварэнне Камітэта па справах арганізацыі і правядзення выбараў. Камітэт складаўся з 12 чалавек, у тым ліку трох прадстаўнікоў БССР. На першым сваім пасе­джанні, якое завяршылася ў 2 гадзіны ночы 6 кастрычніка, было вырашана распачаць выбарчую кампанію ўжо з 7 кастрычніка, а 22-га, у нядзелю, правесці выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі шляхам таемнага галасавання ўсіх яе жыхароў, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Стварэнне выбарчых акруг і вылучэнне кандыдатаў

У Заходняй Беларусі было ўтворана 929 выбарчых акруг з 6109 выбарчымі ўчасткамі. З іх — 28 выбарчых акруг і 267 выбарчых участкаў у Слонімскім уездзе. У якасці кропкі адліку для стварэння акруг умоўна ўзялі плошчу, на якой пражывала каля 5 тысяч жыхароў. Пры гэтым участкі павінны былі стварацца з разліку: у горадзе — 1 на 1000 жыхароў, у вёсках — 1 на 500. У выбарчыя камісіі прызначалася па 7 чалавек: старшыня, яго намеснік, сакратар і чатыры члены.

Але ў рэчаіснасці такіх крытэраў прытрымлівацца не ўдавалася. Урэшце, дайшло да таго, што ўчасткі зменшылі да 10 хат у вёсках, адной вуліцы ў мястэчках або аднаго вялікага дома ў горадзе. Далей пачалося складанне спісаў выбаршчыкаў, для чаго на месцы былі накіраваныя агітатары. Яны ж павінны былі пракантраляваць у дзень выбараў, каб кожны дайшоў да ўчастка. Найбольш цяжка тое было выканаць у Слоніме, дзе з`явілася шмат бежанцаў. Запіс у спіс выбаршчыкаў выглядаў наступным чынам: у гарадах да дамоў падыходзілі тры чалавекі, якія займаліся абходам кватэр. Чацвёрты ж, звычайна міліцыянер, стаяў каля ўвахода і пільнаваў, каб ніхто не пакінуў дом.

Кандыдатаў у дэпутаты Народнага сходу вылучалі часовыя ўпраўленні, сялянскія камітэты, працоўныя калектывы і працоўная гвардыя. Каб стаць дэпутатам, неабходна было абраць большасць галасоў (ад 50%) выбаршчыкаў па акрузе. Але, насамрэч, будучых дэпутатаў вызначалі выключна зверху. Іх падборам і праверкай займаўся выбарчы камітэт у Беластоку.

Агітацыя

7 кастрычніка ў Слоніме адбыўся мітынг, на якім выступалі як яго новыя кіраўнікі — Колатаў і Восіпаў, так і мясцовыя жыхары: «былы батрак Петручэня, рабочы-пекар Хомскі, селянін в. Чамяры Міско і другія». Газета «Вольная праца» апісвала, што кожнае выступленне пачыналася з гарачай падзякі «правадыру народаў вялікаму Сталіну, усяму Савецкаму Народу і гераічнай Чырвонай Арміі за вызваленне ад прыгнёту польскіх памешчыкаў і капіталістаў». На мітынгу, які ў выніку быў названы «сходам працоўных горада Слоніма», была прынятая рэзалюцыя і да­дзены наказ працоўных Слонімскага ўезда Народнаму сходу: «Устанавіць на тэрыторыі Заходняй Беларусі Савецкую ўладу, адобрыць канфіскацыю памешчыцкіх зямель у карысць сялян і нацыяналізацыю банкаў і прадпрыемстваў буйной прамысловасці».

Падобныя мітынгі ладзіліся і ў сельскай мясцовасці. На іх лю­дзям распавядалі часта незразумелыя рэчы пра вышэйшасць сацыялізму над капіталізмам, аб дабрабыце ў СССР, пра веліч асобы Сталіна. Часам людзі задавалі пытанні пра тое, што ведалі пра Савецкі Саюз яшчэ з польскіх газет, у тым ліку пра забарону маліцца. Але агітатары адказвалі, што гэта лухта.

Вуліцы Слоніма запоўніў чырвоны колер і вялізныя транспаранты з партрэтамі Сталіна, Молатава і іншых кіраўнікоў савецкага ўрада, плакаты з выявамі салдат, працоўных і калгаснікаў. Пачынаўся перыяд агітацыі, у якім удзельнічалі і вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты. Так, 8 кастрычніка ў Слонім прыехаў Міхась Лынькоў, на той час Старшыня саюза пісьменнікаў Савецкай Беларусі. На сустрэчы прысутнічалі Гальяш Леўчык, Сяргей Новік-Пяюн, Анатоль Іверс, Сяргей Хмара, якія перадалі Лынькову «ручныя кайданы, у якіх не раз хадзілі за сваю творчасць нашыя літ. маладнякоўцы ў часы панскай улады».

Працяг будзе

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание