Наверх
Слоним
небольшая облачность
16 °C
Зельва
небольшая облачность
16 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
19 °C
Мосты
облачно с прояснениями
19 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
19 °C
Барановичи
ясно
16 °C
EUR 2.7372
USD 2.4185
RUB(100) 3.4172
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Цуды сведчаць аб Божай прысутнасці

6 января 2020 13:17
Поделиться:
Хрыстос

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: diakonissa.blogspot.com

У навагоднія і калядныя святы многія з нас мараць аб цудах. Чараўніцтва жадае душа, чакае іх, спадзяецца, шукае. Часам дастаткова адной лёгкай сняжынкі, каб суровае сэрца растала, чалавек адчуў сябе лёгка.

Цуды як бы вяртаюць чалавека да жыцця, надаюць сіл, упэўненасці і ўсяляюць веру, што нічога не страчана, будзе новы дзень, які стане лепшым за папярэдні. Але ўсе гэтыя цуды цьмянеюць перад тым, калі мы знаходзім у душы Бога, адбываецца наша сустрэча з Тварцом. Але як знайсці Бога? Патрэбна нам гэта сустрэча ці мы можам спакойна абысціся ў сваім жыцці без яе?

Нядаўна я пабываў у музеі старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій у Дудутках (гэта Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). Штогод 25 снежня там праходзіць традыцыйны калядны фэст. Можна шмат і доўга распавядаць, але лепш паглядзець на тое, што там адбываецца, самім. Я ж хачу прыгадаць фрагмент гутаркі са святаром, які там служыць, айцом Дзіянісіем. Ён з`явіўся на пляцоўцы нечакана. У гутарцы мы закранулі шмат надзённых тэм. Адна з іх тычылася нашых адносін з Богам. Святар падрабязна спыніўся пра наш «абавязак» маліцца, верыць, служыць сваімі справамі Тварцу.

— Абавязак у раба, у сына павінна быць існасць. Усе мы ведаем, што муж павінен размаўляць са сваёй жонкай. Але скажы яму, што ён павінен — ён не зразумее цябе. Бо той, у каго ёсць жонка, і так размаўляе з ёй, без усякага паняцця абавязку. Тое ж самае і з тым, што мы павінны маліцца Богу. А хто такі хрысціянін? Той, хто любіць Бога. Скажы чалавеку, які любіць, што ён павінен — ізноў цябе не зразумее. Патрэба ў іншым чалавеку — гэта існасць, а не абавязак. Правядзі дома эксперымент: паспрабуй не размаўляць з жонкай месяц. Што ў выніку адбудзецца? Нягледзячы на ўзаемную дамоўленасць, праз месяц вашай сям`і не будзе. Добраахвотна аддаляючыся ад Хрыста, мы перастаем адчуваць Яго праяву ў нашым жыцці, але Ён нас не пакідае.

«Там, дзе Бог, там законы гэтага свету перастаюць працаваць, на месца фізічных законаў прыходзіць з`ява Божай любові і літасці», — кажа святар Аляксей Умінскі. Хіба не цуд, што некалі бязбожны чалавек, ганіцель хрысціян, становіцца прапаведнікам Хрыста Раскрыжаванага, змяняе сваё жыццё, становіцца набожным чалавекам (успомнім святога апостала Паўла). З аднаго боку, Бог нам паказвае цуды, каб мы спазналі, якой неабмежаванай уладай валодае Бог і праз гэта выратаваліся, як кажа пра гэта святы апостал Павел (1 Цім. 2:1-4). З іншага боку, Творца, ведаючы ўсе нашы патрэбы, пасылае цуды для ўмацавання нашай веры (Мф. 10:30).

Адзін чалавек не верыў у Бога і не шанаваў свята Раства Хрыстова, але быў пры гэтым добрым і прыстойным, шчодрым і сумленным у сваіх адносінах з іншымі людзьмі. Аднойчы, калі яго жонка збіралася ў царкву, ён сказаў: «Я не магу зразумець, што Бог стаў чалавекам. Для мяне гэта поўная бяссэнсіца. Я не жадаю адчуваць сябе крывадушнікам, лепш застануся дома». Жонка не стала пярэчыць і сышла на начную літургію.

Раптам моцны глухі грук у сцяну дома прымусіў мужчыну ўскочыць. Удары паўтарыліся. Спачатку ён падумаў, што хтосьці вырашыў паджартаваць з яго і кідае снежкі ў акно. Калі ж адчыніў дзверы, каб паглядзець, што гэта за гукі, убачыў зграйку птушак, якія скурчылася ад холаду. Злітаваўся над імі чалавек і, каб тыя не загінулі, вырашыў адкрыць для іх хлеў.

Спробы загнаць птушак у сховішча не мелі поспеху. Тады ён вырашыў іх прывабіць крошкамі хлеба і нават стаў махаць рукамі. Але і гэтым разам птушкі не думалі ратавацца. Яны працягвалі біцца аб снег і павольна гінуць. «Напэўна, я здаюся ім дзіўным і пужаючым стварэннем, — падумаў ён. — Як жа мне даць ім зразумець, што яны могуць давяраць мне? Калі б я толькі мог стаць птушкай, я б прывёў іх у бяспечнае месца».

Раптам раздаўся гук царкоўнага звона, які нагадаў мужчыне пра падзею, якая здзейснілася дзве тысячы гадоў таму. Потым ён зваліўся на калені проста ў снег. «Цяпер я разумею, — прашаптаў ён, — цяпер я ведаю, чаму Ты гэта зрабіў!»

Цуды ў нашым жыцці адбываюцца ўвесь час. Галоўнае — убачыць, адчуць іх і зразумець, для чаго яны нам паказаны. Толькі ўважлівыя і назіральныя людзі здольныя разгледзець у навакольным свеце іскрынкі бесперастаннай Божай прысутнасці.

У гэтыя дні, калі ў свет прыйшоў Хрыстос, свет змяняецца і нябачна зменьвае нашы душы. Менавіта таму кожны з нас адчувае, як штосьці добрае здарыцца ў найблізкай будучыні. Хрыстос стукаецца ў нашы душы, але ці захочам мы адчыніць для Яго свае сэрцы, залежыць ад кожнага з нас.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание