
Мастоўская бабуля ідзе ў краму
Раз-пораз даводзіцца назіраць, як гэтая старая згорбленая жанчына з дапамогаю двух кіёў ідзе з боку мастоўскай гімназіі №1 да крамы па Савецкай вуліцы.
Адлегласць каля кіламетра. Хадзьба жанчыне даецца цяжка. Пасля дзесяці крокаў яна спыняецца на хвіліну, каб перавесці дых. З гэткімі пакутамі яна вяртаецца назад і нясе закупы.
На жаль, кантакт з ёю устанавіць не ўдалося. Адно толькі незразумела, чаму аб той праблемнай жанчыне не ведаюць сацыяльныя службы і не аказваюць ёй дапамогі.