Наверх
Слоним
ясно
0 °C
Зельва
ясно
0 °C
Волковыск
ясно
0 °C
Мосты
ясно
0 °C
Дятлово
ясно
0 °C
Барановичи
ясно
-0 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ведамасныя акты вышэйшыя за Канстытуцыю

13 января 2020 11:22
Поделиться:
Эдуард Шастак

Начальнік мастоўскай міліцыі палкоўнік Эдуард Шастак

Так лічыць начальнік Мастоўскага РАУС палкоўнік Эдуард Шастак.

На Яўгена В. быў складзены пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне, па якім грама­дзянін атрымаў штраф у памеры 20 базавых адзінак. Паколькі пратакол меў пэўныя нестыкоўкі, то Яўген В. з тым не пагадзіўся і звярнуўся з заяваю ў суд Мастоўскага раёна. Суд пагадзіўся з яго довадамі і павярнуў справу ў міліцыю на дапрацоўку.

Некаторы час таму назад Яўген В. быў выкліканы ў міліцыю для паўторнага разгляду справы. Паколькі, згодна з артыкулам 2.14 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаны адкрыты разгляд і аб тым сведчыць яшчэ артыкул 114 Канстытуцыі РБ, то В. запрасіў мяне прыняць удзел у паседжанні.
Тут адбываецца нешта дзіўнае. Звычайную адміністрацыйную справу разглядае начальнік крымінальнай міліцыі падпалкоўнік Аляксей Кірылаў. Капітан Гузарэвіч на разгляд справы мяне не прапускае, спасылаецца на нейкія інструкцыі, хоць у артыкуле 7 Канстытуцыі РБ наўпрост гаворыцца пра прынцып вяршэнства права, дакладней кажучы, той жа Канстытуцыі.

Надалей запісваюся да начальніка міліцыі палкоўніка Эдуарда Шастака на прыём. Патрапіць туды ёсць таксама нонсэнс. Паколькі я не наведваў міліцыі болей за дзясятак гадоў, то тое мяне здзівіла. Найперш ты павінен пакласці ў ячэйку сейфа свае рэчы: сотавы тэлефон, дыктафон, фотаапарат ды іншае. Затым цябе правяраюць з ног да галавы металашукальнікам. Гэтую працэдуру я прайшоў двойчы: спачатку на ўваходзе, потым у прыёмнай, куды мяне адвёў дзяжурны ў званні маёра.

Эдуард Вячаслававіч пажадаў, каб я напісаў на яго імя па гэтым факце заяву. Што я і зрабіў, дзе пералічыў, якія артыкулы законаў і Канстытуцыі былі парушаны адносна мяне і што капітан Гузарэвіч здзейсніў правапарушэнне артыкула 426 УК РБ (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) і павінен панесці пакаранне.

Адказ начальніка міліцыі здзівіў мяне. Напачатку ідзе спасылка на Закон РБ «Аб органах унутраных спраў», далей на Закон «Аб дзяржаўных сакрэтах» і на падставе гэтых законаў… «распрацаваны ведамасныя нарматыўна-прававыя акты МУС РБ, якімі ўстаноўлены парадак арганізацыі аховы аб`ектаў органаў МУС РБ і прапускнога рэжыму ў іх, у адпаведнасці з патрабаваннямі якіх вы не былі дапушчаны на тэрыторыю аб`екта, які ахоўваецца».

Наколькі гэты адказ адпавядае Канстатуцыі і літары Закона, з тым па маёй заяве разбіраецца УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Як сведчыць сам Яўген В., тыя нестыкоўкі ў афармленні адміністрацыйнай справы засталіся, але ў гэты раз падпалкоўнік Кірылаў прызначыў яму штраф у 40 базавых адзінак.

Можа, у гэтым і была прычына закрытасці разгляду адміністрацыйнай справы?

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание