Наверх
Слоним
ясно
9 °C
Зельва
ясно
9 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
ясно
9 °C
EUR 2.7798
USD 2.5708
RUB(100) 3.366
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

83-гадовага паэта Яна Грыба аштрафавалі на 1620 рублёў за акцыі пратэсту

15 января 2020 15:07
Поделиться:
Ян Грыб, на акцыі ў Мінску

Паэт Ян Грыб

Суд аштрафаваў 83-гадовага паэта Яна Грыба на 1620 рублёў за дзве акцыі пратэсту, на адной з якіх ён нават не быў, паведамляе "Радыё Рацыя".

Суд Кастрычніцкага раёна Менска 15 снежня аштрафаваў 83-гадовага паэта Яна Грыба на 60 базавых велічынь (1620 рублёў) за ўдзел у дзвюх акцыях супраць інтэграцыі, якія прайшлі ў Менску 20 і 21 снежня.

Пратакол па ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за акцыю 21 снежня разглядаў суддзя Анатоль Рудэнка. Улічваючы ўзрост падсуднага, суддзя дазволіў яму выступаць седзячы. Грыб заявіў, што прыехаў на Кастрычніцкую плошчу да 16.00, калі там ужо практычна нікога не было. Там ён сустрэўся з Паўлам Севярынцам, які ўжо пакідаў месца правядзення акцыі, пагаварыў з ім 15 хвілін і паехаў. „Мне 84 гады, у мяне артрыт і іншыя хваробы, я пасля інфаркту і фізічна не магу ўдзельнічаць у мітынгу. Я б хацеў зірнуць у вочы таму хлопцу, які складаў пратакол”, — заявіў Грыб у судзе.

Былі апытаныя ў якасці сведак два супрацоўнікі АМАП ГУУС Менгарвыканкама. Па сведчаннях Віталя Мяжоннага, 21 снежня каля 14.00 людзі сталі збірацца на Кастрычніцкай плошчы, дзе быў заўважаны Грыб, якога ён апазнаў пасля па фатаграфіі. Сведка Сяргей Сінько не змог сказаць, у які час яго бачыў. Адказваючы на пытанне, у якой вопратцы Грыб быў на мітынгу, ён заявіў: „куртка сіняя, на галаве берэт такі — кандыбобер”.

У выніку суд аштрафаваў Грыба на 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Другі пратакол у дачыненні да яго таксама быў складзены на падставе ч. 1 арт. 23.34 КоАП за ўдзел у мітынгу 20 снежня. Працэс вяла суддзя Вольга Лаўрыновіч. Грыб хадайнічаў, каб не ўставаць падчас працэсу па стане здароўя, каб працэс вёўся на беларускай мове, і аб вядзенні відэаздымкі. Суддзя перайшла на беларускую мову, дазволіла падсуднаму сядзець, але весці здымку забараніла. Таксама Грыб прасіў дапусціць у суд грамадскага абаронцу, суддзя адказала адмовай. Грыб віну не прызнаў, заявіў, што законы супярэчаць нормам Канстытуцыі. Ён прызнаў, што быў на плошчы, але ўдзелу ў акцыі не прымаў. Сведкам таксама выступіў супрацоўнік АМАПа Мяжонны. Ён заявіў, што бачыў Грыба і ён прымаў удзел у акцыі.

Вынік другога судовага разбору — штраф 30 базавых велічынь (810 рублёў).

У каментары БелаПАН Грыб паведаміў, што будзе абскарджваць прысуд. Ён назваў мінулыя суды „брудным цыркам”.

Як паведамлялася, у Беларусі ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй, якія праходзілі 7, 8, 20, 21 і 29 снежня ў Менску, караюць арыштамі і буйнымі штрафамі. У канцы мінулага года 11 чалавек былі прыгавораныя да розных тэрмінаў адміністрацыйнага арышту. На мінулым тыдні прайшло больш за 40 судоў над удзельнікамі акцый. Толькі 9 студзеня агульная сума штрафаў перавысіла 15 тысяч долараў у эквіваленце. 10 студзеня стала вядома, што адміністрацыйныя арышты прызначылі блогерам Дзмітрыю Казлову і Сяргею Ціханоўскаму, якія ўжо адбываюць пакаранне за аналагічныя акцыі. На 30 сутак арышту асуджаны за ўдзел адразу ў дзвюх акцыях палітык Павел Севярынец, які выйшаў на волю з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў за некалькі гадзін да чарговага суда. Каментуючы акцыі пратэсту і судовыя працэсы ў дачыненні да актывістаў, якія прайшлі ўслед за імі, у прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі БелаПАН адзначылі: „Мы прымаем да ўвагі той факт, што ўлады Беларусі не перарывалі мірныя пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй, якія адбыліся ў снежні 2019 года, і што грамадзяне Беларусі мелі магчымасць мірна выказаць сваё меркаванне. Права на мірныя сходы павінна быць прызнана, і ніякія абмежаванні не могуць накладацца на ажыццяўленне гэтага права, акрамя тых, якія ўстаноўлены ў адпаведнасці з законам і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве. Мы заклікаем беларускія ўлады ў поўнай меры прымяняць гэтыя міжнародныя прынцыпы”. У прадстаўніцтве таксама занепакоеныя тым, што, „праводзячы судовыя разбору і пасля накладаючы штрафы і нават прямяняючы кароткатэрміновае пазбаўленне волі ў дачыненні да некаторых мірных актывістаў, Беларусь не забяспечвае выкананне сваіх міжнародных абавязацельстваў у дачыненні да правоў чалавека”. „ЕЗ уздымаў і будзе ўздымаць гэта пытанне ў сваім адкрытым дыялогу з беларускімі ўладамі”, — падкрэслілі ў прадстаўніцтве.

Фота «Радыё Свабода»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание