Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
ясно
7 °C
Мосты
ясно
6 °C
Дятлово
ясно
6 °C
Барановичи
ясно
7 °C
EUR 2.7798
USD 2.5708
RUB(100) 3.366
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Даведацца пра паэзію 30-х па працах сучасных творцаў: Лятучы ўніверсітэт распавёў пра новы дыстанцыйны курс!

16 января 2020 15:02
Поделиться:
(Не)растраляная, паэзія

(Не)растраляная паэзія

Калі вывучыць вершы паэтаў 30-х можна з панк-рокавых песень, а даведацца пра саміх літаратараў - з іх старонак на facebook, гэта азначае, што мы становімся больш грунтоўнымі і прыкметнымі ў культурнай прасторы глабальнага свету.

Беларусы ўжо не тыя абыякавыя людзі з анекдотаў. Мы становімся глыбей, мы паступова аднаўляем перарваную паслядоўнасць нашай гісторый, і гэта прыемна назіраць. Калі ў 2020-м вы яшчэ не абралі сабе любімчыка з літаратараў 30-х, то адстаеце ад трэндаў. Akute выконвае верш Анатоля Вольнага, Re1іkt спявае Міхася Зарэцкага, здымаецца ўжо сёмы hіstory doc, а вы ўсё гэта прапусцілі? Трэба наганяць, калі ёсць патрэба ды цікавасць да культурніцкага жыцця.
І тут вам выдатна паспрыяе новы лаканічны дыстанцыйны курс ад Лятучага ўніверсітэта. Гэта надзвычай цікавы па канцэпцыі прадукт : з аднаго боку — гэта цэласны расповед пра велізарны выбух творчасці, бадай ці не адзін з самых вялікіх, але і самых кароткіх у гісторыі нашай з табой краіны. З другога боку — гэта гісторыі пра 18 розных лёсаў, 18 вельмі розных творцаў.

Гэта гісторыі пра каханне ды нязбытныя надзеі, пра мару такую вялікую, што ў ёй раствараліся жыцці. Аповеды пра будаўніцтва новай паэзіі ды новай краіны, пра моц ды адчай, пра веру ды вусціш. Гэта, напрыклад, аповед пра юнака, які знішчаў у сваёй паэзіі ўсё рамантычная, усё далікатнае, бо верыў, што “рэальнае жыццё” новага часу патрабуе зусім іншых вершаў. Ці гісторыя пра мужнага ды ўпартага паэта, які даволі хутка зразумеў сапраўдную сітуацыю, і набыў пісталет, каб абараняцца ад супрацоўнікаў НКУС. Ці аповесць пра стваральніка народнага тэатра, на імпрэзы якога сяляне таемна праходзілі граніцу, за што ў тыя часы, як мінімум, ссылалі. Але самае галоўнае — гэта курс пра сучаснасць, пра наш з вамі час ды кантэкст! Тут гучыць рэп на словы Зямы Піваварава, прывід Валерыя Маракова з’яўляецца ў містычным кінадэтэктыве , разгортваецца любоўны трохкутнік у даследчым артыкуле. Добра вядомыя беларусы агучваюць свае прачытанні вершаў паэтаў. Андрэй Хадановіч, Ганна Севярынец, Антон Рудак, Віктар Жыбуль ды іншыя паспяхова праводзяць імпрэзы.

Тры гады запар праект “(НЕ)расстраляная паэзія” плённа існуе ў беларускай культурнай прасторы, і разам з сучаснымі творцамі ды далучы ў шыміся беларусамі мы ствараем наш культурны кантэкст. Далучайцеся і вы!
Дазнавайцеся болей пра сваё ў КУРСЕ ЛЯТУЧАГА ЎНІВЕРСІТЭТА “(НЕ)РАССТРАЛЯНАЯ
ПАЭЗІЯ: ВЯРТАННЕ Ў КУЛЬТУРНУЮ ПРАСТОРУ”

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание