Наверх
Слоним
небольшая облачность
1 °C
Зельва
небольшая облачность
1 °C
Волковыск
небольшая облачность
1 °C
Мосты
небольшая облачность
1 °C
Дятлово
небольшая облачность
1 °C
Барановичи
ясно
0 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мастоўскаму раёну — 80

16 января 2020 9:00
Поделиться:
Масты

Чыгуначны вакзал у Мастах

15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума ВС БССР быў створаны Мастоўскі раён. Уваходзіў ён тады ў склад Баранавіцкай вобласці.

Адначасова былі ўтвораны 11 сельсаветаў, які знаходзяцца ва ўсходняй частцы цяперашняга раёна. Усяго агулам на Мастоўшчыне існуе 137 населеных пунктаў. Насельніцтва раёна складала 40 500 чалавек. Цяпер раён па тэрыторыі ўдвая большы, але насельніцтва меншае. У Мастах Фабрычных з насельніцтвам 2 тысячы чалавек быў створаны пасялковы савет з правамі горада. Старшынёй райвыканкама быў прызначаны Міхаіл Сцяпанаў.

Надалей будуць пададзены звесткі аб станаўленні раёна, якія не трапілі ў кнігу «Памяць» Мастоўскага раёна.

Пратаколам №2 паседжання Мастоўскага РК КП(б)Б ад 22.03.1940 былі зацверджаны старшыні сельсаветаў і сакратары. На кіруючыя пасады прызначаліся прыезджыя, і гэта стварала пэўныя праблемы. Ужо на трэцім паседжанні РК 5 красавіка разглядалася пытанне аб оперупаўнаважаным міліцыі пры станцыі Масты Крыцініні — парушэнне сацыялістычнай законнасці. Выкарыстоўваючы службовае становішча, ён заходзіў у дамы людзей і забіраў патрэбныя яму рэчы, якія потым былі выяўлены ў яго на кватэры. Праз дзесяць дзён зноў паседжанне РК па падобным пытанні. У гэты раз работнік ваенкамата Апрыніч ссяліў настаўнікаў мастоўскай школы ў адзін пакой, а сам заняў вызваленае памяшканне. Узяў сабе шафу з маёмасці, вывезенай супрацоўнікамі НКУС.

Падчас пасяўной заможныя сяляне вёсак Навасёлкі і Навінка Мастоўскага сельсавета запалохвалі вяскоўцаў: навошта сеяць, калі вас вышлюць? Некаторыя сяляне адмаўляліся ад зямлі, каб пазбегнуць абавязковых паставак.

На 14.5.1940 у раёне налічвалася 57 камсамольцаў, якія былі аб`яднаны у 8 пярвічак. На 25 мая ў раёне было 10 калгасаў. 11 чэрвеня разглядалася пытанне аб працы фанернага завода. Адзначана сярод іншага нізкая дысцыпліна: спазненне на працу, сыход падчас змены, прагулы, сон на рабочым месцы. Указваліся і нізкія заробкі.

Была пастанова і адносна МТС. План вясенніх работ выкананы толькі на 12%, адсутнічаюць запчасткі для тэхнікі.

Асобна разглядалася справа сакратара пярвічнай партыйнай арганізацыі фанернага завода Белацаркоўскага Н., які пераехаў з Мазыра ў Масты. У Мазыры засталася сям`я, якой ён грошы не пераводзіў. Тут сышоўся з жанчынай, якая стала жыць у яго на кватэры. З`ехаўшы ў камандзіроўку ў другі раён, пакінуў ёй на захоўванне зброю. У якасці пакарання напраўлены ў распараджэнне Баранавіцкага АК КП(б)Б, бо пакідаць яго ў Мастоўскім раёне палічылі немэтазгодным.
На РК разглядалася яшчэ адна гэткая справа, Паўла Баранава, старшыні падатковай інспекцыі раёна, які прыехаў у Масты з Варонежскай вобласці. Ён таксама не падтрымліваў фінансава сям`ю з чатырма дзецьмі, сышоўся з мясцовай жанчынаю. Акрамя таго, звязаўся са спекулянтамі, заможным зніжаў прыбытак і падаткі. Прычым былі выпадкі, калі прыкра адзываўся пра савецкую ўладу і партыю. У выніку выключаны з партыі і асуджаны.

Што да завода, то план першага квартала выкананы на 31%, другога — на 69%.

Да сярэдзіны лета 1940 года ў раёне налічвалася 45 школаў.

Вось такія нюансы першага года існавання Мастоўскага раёна.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание