Наверх
Слоним
ясно
2 °C
Зельва
ясно
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
небольшая облачность
1 °C
EUR 2.3858
USD 2.203
RUB(100) 3.4542
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Птушкі як людзі

17 января 2020 12:08
Поделиться:
лебядзь

Ілюстрацыйнае фота

Нядаўна, пераглядаючы запісы мінулых гадоў, напаткаў дзіўныя нататкі 40-гадовай даўніны.

Пасля заканчэння БДУ быў прызваны ў войска афіцэрам, паколькі навучаўся на вайсковай кафедры. Выпала служыць ва Украіне ў кадрыраванай частцы. Што гэта такое: тэхнікі поўны камплект на кансервацыі, афіцэраў паўштата, а салдат і таго менш.

Вольнасць афіцэраў адчувалася ва ўсім: усім складам ранкам пасля разводу маглі пайсці па­піць піва. Камандзір дывізіёна падпалкоўнік Мікалай Казынка меўся неўзабаве пайсці на пенсію. Як вайсковы рытуал — павінен правесці месяц у санаторыі, пасля чаго абследаванне ў шпіталі.

Пасля вяртання Мікалая Нікіфаравіча з санаторыя ў штабе дывізіёна адбылася нефармальная афіцэрская нарада. Адпачылы і раздобраны гарэлкаю камандзір дывізіёна сярод іншага паведаў такую байку.

Санаторый знаходзіцца ў лесе на беразе Прыпяці. Тут ціха і спакойна. Працэдуры працэдурамі, але адпачывальнікі былі не на службе і не праміналі прапусціць шклянку-другую. Аднойчы ў суботу, калі не было працэдураў, некалькі афіцэраў сабралася «падыхаць паветрам» на беразе сажалкі, дзе плавала пара лебедзяў. Угаварылі адну пляшку, узяліся за другую. Птушкам кідалі хлеб. Адзін маёр дадумаўся хлеб намачыць у гарэлцы. Самка панюхала хлеб і адплыла ўбок. Самец заглынуў яго не нюхаючы. За першым куском такога хлеба пайшоў другі, трэці. Пасля чацвёртага лебедзь пачаў паводзіць сябе дзіўна: пачаў плаваць па возеры дзіўнымі кругамі, затым пачаў біць аб ваду крыламі, урэшце лёг на бок. Самка адплыла як мага далей і з нейкім жахам назірала, што адбываецца.

На наступны дзень на сажалцы можна было назіраць такую карціну. Лебядзіха плавала паперадзе з высока паднятаю галавою. Яе напарнік з апушчанаю дзюбаю неадступна плыў за ёю, раз за разам апускаючы галаву ў ваду.

— Мараль такая, — закончыў сказ палкоўнік. — Трэба ведаць, колькі піць.

Пасля чаго яго рука пацягнулася да пляшкі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание