Наверх
Слоним
небольшой снег
2 °C
Зельва
небольшой снег
2 °C
Волковыск
небольшой проливной дождь
2 °C
Мосты
небольшой проливной дождь
2 °C
Дятлово
небольшой проливной дождь
2 °C
Барановичи
небольшой снег
1 °C
EUR 2.3885
USD 2.212
RUB(100) 3.4401
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Ці патрэбна змагацца за свабоду?

18 января 2020 11:24
Поделиться:
Павел Севярынец

Павел Севярынец на мітынгу за незалежнасць у Мінску. Фота TUT.BY

Лукашэнка паступіў хітра. Пуціна абставіў, спаслаўшыся на народныя акцыі і негатоўнасць па гэтай прычыне да інтэграцыі з усходнім суседам.

Тых, хто ўдзельнічаў у акцыях, спачатку не чапаў, а потым (што, праўда, не ўсіх) пасадзіў. Такія, як Павел Севярынец, адбываюць турэмнае зняволенне. У Паўла гэта ўжо другі тэрмін запар па 15 сутак. На іншых накладваюць штрафы.

Як вы думаеце, ці будуць беларусы складвацца грашмі для тых, хто стаяў супраць інтэграцыі? Я не бяруся адказваць за ўсіх, але нешта мне падказвае, што ахвочых дапамагчы будзе няшмат. Хутчэй за ўсё падтрымаюць тыя, хто неабыякавы да будучыні Беларусі — актывісты, што засталіся на свабодзе пасля ўдзелу ў пікетах, і сваякі асуджаных. Сумы між тым не маленькія.

Як паведамляе Tut.by са спасылкай на праваабаронцаў, агульная сума штрафаў на сёння складае больш за 55,5 тысячы рублёў. Памер штрафаў у кожнага розны. Самыя вялікія дасягаюць 60 базавых (1620 рублёў). А тых, хто браў удзел у акцыях, хапае. Пікеты прайшлі ва ўсіх абласных гарадах. У Мінск ездзілі нават са Слоніма.

Злавіў сябе на думцы: «Ці ра­зумна паступілі тыя, хто выхо­дзіў на акцыі? А калі б пасадзілі ўсіх актывістаў, хто б збіраў грошы?» У наш час, калі кожны хвалюецца за сябе, за сваю працу і аўтарытэт, цяжка быць альтруістам і змагацца за справядлі­васць. «Справядлівасць? А яна ёсць на справе? — разважаю пра сябе. — Ты нікому не патрэбны, акрамя сябе і сваіх блізкіх. Калі нешта здарыцца, твайго знікнення нават не заўважаць. Ты толькі пешка ў вялікай гульні дзяржаўнага механізма. Можа, варта вельмі добра падумаць, перш чым пачынаць нейкую справу?»

Сваімі думкамі падзяліўся з сябрамі. Непрыемны падарунак выступоўцам за незалежнасць ад беларускай улады стаў вялікай нечаканасцю для адных. Іншыя нават не здзівіліся, што такое адбылося, маўляў, мы ўсе ведаем, у якой дзяржаве жывем, і таму павінны прызвычаіцца да такіх неспадзяванак ад кіраўніцтва дзяржавы. Трэція прыгадалі мне матэрыял «Павел Севярынец сустрэўся са слонімцамі», у якім я расказаў, што Павел Севярынец запрашаў на мітынгі-пікеты супраць аб`яднання дзвюх краін — Беларусі і Расіі. Іх планавалася зладзіць ў лістападзе і снежні (два мітынгі адбыліся 15 і 16 лістапада, а яшчэ ў снежні было праведзена пяць акцый — 7, 8, 20, 21 і 29 снежня 2019 года). Севярынец заклікаў далучыцца да шэсця, запэўніваў у тым, што яны пройдуць беспакарана і без арыштаў.

Сярод мноства каментарыяў пра тое, ці варта змагацца за праўду і волю, было і такое. Пачынаючы са студня 2018 года ў Брэсце праходзяць пратэсты супраць будаўніцтва завода акумулятарных батарэй ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Людзі баяцца небяспечных наступстваў для экалогіі. Згодна з планам, гэта прадпрыемства будзе выпускаць свінцова-кіслотныя акумулятарныя батарэі для аўтамабіляў. Актывісты сабралі 40 000 подпісаў супраць будаўніцтва.

«Пробныя партыі выпускаюць, але машыны, што выязджаюць, спыняюць валанцёры, на іх выклікаюць ДАІ. Уласнік, беларускі бізнесмэн Віктар Лемяшэўскі, пару месяцаў адсядзеў пад арыштам — нядаўна выпусцілі. Хоць супраціўнікаў будаўніцтва завода прасуюць як могуць — штрафуюць, садзяць на содні, запужваюць, але яны не здаюцца…» — расказаў мне сябар Дзмітрый.

Змагацца трэба, хоць часам гэта вельмі цяжка. Акрамя вялікіх штрафаў і часовага маральнага спусташэння, якое падсцерагае актывістаў на кожным кроку,
ёсць мэта, дзеля якой варта працаваць і змагацца. «Што я магу зрабіць, каб, з аднаго боку, не засвяціцца, а з другога — быць хоць нечым карысным у агульнай справе? — пытаецца сябар Аляксандр і тут жа адказвае: — Я раблю высновы, што працаваць трэба, акуратна вымяраючы кожны крок. Не трэба чакаць нечага вялікага ад актывістаў. Варта спытаць сябе: што я магу зрабіць дзеля паляпшэння жыцця ў краіне? Аштрафаваць ці даць 15-30 сутак могуць за што заўгодна. Крыкнуў «Жыве Беларусь!» — і ўсё. Але гэта не павінна нікога спыняць. Дзейным павінен быць кожны ў сваёй сферы».

Актыўных дзеянняў чакаюць усе. Нядаўна на вакзальнай пошце мне патрэбна было адправіць паштоўкі. Я ўвайшоў у памяшканне ў той самы момант, калі адна з супрацоўніц аддзялення казала сваёй сяброўцы словы, якія мяне крыху здзівілі: «А чаму маўчыце? Спачатку 60 капеек плаціце за тое, каб папоўніць рахунак на мабільнай сувязі, а потым і рубель будзе. Маўчыце — праглынайце… Калі б вам гэта не падабалася, то вы б не маўчалі».

Я зразумеў, што выказванне тычылася нядаўняга ўвядзення ад РУП «Белпошта», якое адносілася да спагнання з кожнага кліента дадатковай платы ў памеры 0,6 рубля. З галоўным зместам гэтых слоў не пагадзіцца нельга. Як бы цяжка ні было, але кожны спадзяецца чамусьці на іншага. Сам жа будзе стаяць і чакаць, калі нехта пачне супрацьстаяць сваволлю. Шкада.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание