Наверх
Слоним
ясно
20 °C
Зельва
ясно
20 °C
Волковыск
ясно
24 °C
Мосты
ясно
24 °C
Дятлово
ясно
24 °C
Барановичи
ясно
19 °C
EUR 3.0555
USD 2.5833
RUB(100) 3.3978
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Вада — ты ёсць жыццё

18 января 2020 11:56
Поделиться:
крыніца

Жукоўшчынская крыніца. Фота: diatlovonews.by

Пачатак чытайце тут.

У нашым раёне, акрамя раней згаданай Жукоўшчынскай крыніцы, дагледжана, упарадкавана і ўзята пад апеку святара і прыхаджан мясцовай царквы святога велікамучаніка Георгія Пераможцы крыніца каля вёскі Горка. Знаходзіцца яна прыкладна за адзін кіламетр у паўночным накірунку ад царквы. Да гэтага вадатоку вядзе паўз могілкі і вядомыя паклонныя камяні наезджаная дарога. Вяскоўцы называюць гэты выхад падземных вод на паверхню крыніцай Георгія Пераможцы. Так, вёска Горкі далекавата ад Дзятлава, ды і вады ў гэтым сакральным месцы штогод меншае. Ёсць рэальная пагроза знікнення крыніцы.
А вось побач з Дзятлавам перад вёскай Галаўлі, з правага боку, не больш за 100 метраў ад дарогі, што вядзе ў Наваельню, з нетраў зямлі вырываюцца і булькаюць некалькі магутных фантанчыкаў. Калісьці на гэтым вадатоку, чуць ніжэй, дзейнічаў галаўлёўскі вадзяны млын. Некалькі менш значных выхадаў падземных вод струменяць ва ўрочышчах Бярэзіна і Хаткі, каля вёскі Змяёўцы, паміж вёскамі Савічы і Гернікі. Якое поле дзейнасці для школ і пазашкольных устаноў раённага цэнтра!

Сярэдняя школа №3 Дзятлава знаходзіцца бліжэй да галаўлёўскіх крыніц, самых магутных, што бруяцца побач з ажыўленай шашой. Калі задацца мэтай, зацікавіць і падключыць усе ўстановы і святароў дзятлаўскіх цэркваў, то тут праз пэўны час магла б з`явіцца і каплічка з купеллю. Гімназістам можна ўзяць пад апеку крыніцу каля вёскі Змяёўцы, каля якой, як сцвярджаюць старажылы, вяскоўцы загартоўвалі перад касьбой кляпаныя косы.

Вучні СШ №1 бліжэй да ўрочышча Хаткі і да вытокаў ракі Дзятлаўкі. А вось гурткоўцам дома творчасці і дзіцячай турысцкай станцыі не шкодзіла б зацікавіцца Беразіной, дзе, акрамя крыніц, ёсць яшчэ і два цікавыя турыстычна-экскурсійныя аб`екты. Гэта вышэйшая геаграфічная кропка нашага раёна — 282 метры над узроўнем мора і адначасова адзін з пунктаў Дугі Струвэ. Нагадаю, што гэтая Дуга праходзіць па тэрыторыі 10 еўрапейскіх краін, у тым ліку і па Беларусі. Яна разам з Белавежскай пушчай, Мірскім і Нясвіжскім замкам ўзята пад ахову і апеку сусветнай арганізацыяй ЮНЕСКА, таму пры граматным падыходзе ад яе можна атрымаць і значную фінансавую дапамогу на наданне гэтай вышыні (282 метры) адпаведнага выгляду, накшталт таго, як зроблена каля вёскі Лапаты ў Шчучынскім раёне. Чаму не распрацаваць, не прамаркіраваць і не абсталяваць у ваколіцах нашага старажытнага горада пешыя і веласіпедныя маршруты ад адной крыніцы да другой?

Тыя месцы, дзе вада бруіцца сярод лугу ці поля, абсадзіць выхад на паверхню і першую-другую сотню метраў вадатоку дрэвамі, кустамі, аддаючы перавагу тым, якія пладаносяць: арабінам, глогу, каліне, бузіне — каб было чым карміцца і разнастайным птушкам, а за кошт ценю ў летнюю спёку значна зменшыць выпарэнне вільгаці.

крыніца 1

Жукоўшчынская крыніца. Фота: diatlovonews.by

Паходы і экскурсіі па гэтых маршрутах могуць стаць і адным з відаў практычных і выніковых лабараторных работ, найлепшым сродкам замацавання ведаў, атрыманых на ўроках геаграфіі, гісторыі, біялогіі, фізікі, малявання, працоўнага навучання, у турысцкіх і экалагічных гуртках. А чаму, напрыклад, падышоўшы да крыніцы, не ўспомніць радкі з твораў класікаў беларускай літаратуры пра таямнічую з`яву выхаду на паверхню падземных вод? Здзяйсняць паходы можна не толькі летам ці вясной, а ўвосень і зімой, замяніўшы ровар на лыжы. У дадатак такая экскурсія ці паход будзе найлепшым днём здароўя, якія ў кожнай школе плануюцца не менш за адзін раз на чвэрць. У такім мерапрыемстве можна спалучыць фізічную загартоўку, замацаваць на практыцы веды, атрымаць шмат станоўчых эмоцый.

Акрамя таго, такія паходы найлепшым чынам гуртуюць калектыў, даюць магчымасць педагогу раскрыць у сваіх выхаванцах такія рысы характару ці паводзін, каторыя ў другіх абставінах ніколі не праявяцца. Не лішне запрашаць на такія дні здароўя і бацькоў. Гэта падвысіць аўтарытэт той справы і мэты, дзеля каторай клас адпраўляецца ў паход, а таты ці мамы змогуць паглядзець на сваё «чадо» зусім па-іншаму.

Чалавек у пагоні за лепшым жыццём, большым здабыткам, за высокім ура­джаем не заўсёды думаў пра заўтрашні дзень. Колькі нашы землі, паветра, рэкі і азёры прынялі ўжо ў сябе шкодных выкідаў? А насельніцтва зямнога шара ўсё павялічваецца і павялічваецца. Значыць, растуць і адходы жыцця­дзейнасці. Таму экалогія сёння выходзіць на першы план, а самае важнае ў ёй — гэта адукацыя. І наша задача — зрабіць так, каб людзі мелі веды пра тое, што можна і неабходна рабіць у экалагічнай сферы і якім чынам, а што — катэгарычна нельга. І самае галоўнае — веды прымяняць на практыцы і ніколі не забываць яшчэ адну народную мудрасць: без вады і ні туды і ні сюды.

Не шкодзіла б таксама помніць, як выказваліся пра ваду знакамітыя людзі. Напрыклад, сусветна вядомы французскі пісьменнік Антуан дэ Сент Экзюперы пісаў: «Вада, ты не проста неабходна для жыцця, ты і ёсць жыццё. Ты не церпіш прымесяў, не выносіш нічога чужароднага, ты — боства, якое так лёгка спалохаць. Але ты даеш нам бясконца простае шчасце».

Менавіта таму нам усім разам, не адкладваючы назаўтра, неабходна зрабіць наступнае:

— сабраць і сістэматызаваць інфармацыю пра нашы крыніцы, бо амаль усе яны маюць гістарычнае, геаграфічнае, прыроднае, экалагічнае, духоўнае значэнне;

— вызначыць дакладныя каардынаты, скласці апісанне, сфатаграфаваць, зрабіць так, каб шлях да іх можна было знайсці па навігатары;

— абсталяваць інфармацыйныя стэнды, на якіх абавязкова павінна быць пацверджана санстанцыяй якасць вады;

— на сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва і www.nca.by можна ўбачыць карту разведаных крыніц Беларусі, але там яны далёка не ўсе. Наша задача — дапамагчы ім напоўніць гэтую карту невядомымі аб`ектамі, зберагчы і захаваць іх чыстымі для нашчадкаў.

Усё гэта будзе малы, але вельмі карысны ўнёсак у развіццё роднага краю, павысіць яго турысцкую прывабнасць, зменіць у лепшы бок адносіны да вады і ўвогуле да навакольнага асяроддзя.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание