Наверх
Слоним
небольшой дождь
4 °C
Зельва
небольшой дождь
4 °C
Волковыск
туман
3 °C
Мосты
туман
3 °C
Дятлово
туман
3 °C
Барановичи
небольшой дождь
3 °C
EUR 2.4065
USD 2.2246
RUB(100) 3.4189
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Жывая вада прыбудзе на Вадохрышча

18 января 2020 9:45
Поделиться:
Вадохрышча

Вадохрышча

На Хрышчэнне Гасподняе ва ўсіх праваслаўных храмах краіны будзе здзяйсняцца чын Вялікага асвячэння вады. Ён называецца так таму, што здзяйсняецца толькі адзін раз на год — на Богаяўленне, 19 студзеня. Вадохрышчанская вада — галоўная святыня, якую павінен мець кожны вернік у сябе дома. Напярэдадні і ў само свята па яе прыходзяць у царкву праваслаўныя і каталікі.

Паданне гаворыць, што чын асвячэння вады склаў адзін з дванаццаці вучняў Госпада Ісуса Хрыста, святы апостал і евангеліст Мацвей. Яго справу працягнуў вучань свяціцеля Іаана Залатавуста святы Прокл, які дапоўніў чын некалькімі малітвамі. Патрыярх Іерусалімскі Сафроній завяршыў працу. Некаторыя малітвы на асвячэнне вады ўтрымлівалі Апостальскія пастановы — адзін са старажытных зборнікаў кананічнага права Царквы, які адносіцца да 380 года. Першыя згадванні пра водаасвячэнне знаходзім у раннехрысціянскіх пісьменнікаў Тэртуліяна (II-III стагоддзе ад Раства Хрыстова) і свяшчэннапакутніка Кіпрыяна, епіскапа Карфагенскага (III стагоддзе).

Кожны з нас хаця б аднойчы чуў пра ўнікальную сілу вадохрышчанскай вады. Яна мае ўласцівасць адганяць нячыстых духаў, асвячаць дух, душу і цела, прыводзіць думкі ў парадак, накіроўваць іх да Бога. Вядомыя выпадкі, калі, дадаючы ў ежу невялікую колькасць святой вады, людзі вызваляліся ад хваробы п`янства. Пры гэтым згубны запал мучыў няшчасных многія гады. Паводле ўказанняў Месячнай Мінеі на гэты дзень, богаяўленскую ваду дазваляецца ўжываць нават «парадзіхам і жанчынам, якія знаходзяцца ў ачышчэнні». Вечарам напярэдадні свята Хрышчэння Гасподняга ваду дапушчаецца
піць не нашча. Праўда, раніцай, пасля Літургіі, святыню спажываюць на галодны страўнік.

Перад ужываннем богаяўленскай вады неабходна перахрысціцца, прачытаць малітву на прыняцце святой вады і просвіркі (малітва маецца ў любым малітваслове). Праверана, што вада, якую асвяцілі на Хрышчэнне Гасподняе, можа захоўваць свае цудоўныя ўласцівасці на працягу доўгага часу.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание