Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
небольшая облачность
4 °C
Мосты
небольшая облачность
4 °C
Дятлово
небольшая облачность
4 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Блакітная коўдра

19 января 2020 10:16
Поделиться:
Малюнак

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

Жыхары Ясіноўцаў, бадай, упершыню вырашылі сустракаць Новы год разам. Усе пенсіянеры, усім пад семдзесят. Дарослыя дзеці не хацелі ехаць з гарадоў на свята ў вёску, бо якая тут весялосць. Маня Вяршок падалася ў Мінск да дачкі, пакінуўшы свайго Вінцука аднаго. Ён-то адгаворваў, маўляў, чаго ты, старая, папрэшся, каму там патрэбна, а ў душы быў рад: адзін пойдзе на гулянку, без бабскага канвою.

Застолле ладзілі ў Сцяпана і Зосі Плескачэўскіх, бо іхняя хата была якраз пасярод вёскі і яны яшчэ жылі ўдваіх. Пачостку рыхтавалі ўскладчыну, а ля пліты сталі гаспадыня і Еўка Бузейка. Гэна Еўка некалі ўцякла з Мала­дзечна ад мужа-п`яніцы з вялікай надзеяй знайсці тут яму замену.

Ды не ўдалося. Ніхто на яе не паквапіўся, бо была рабая, з доўгім, як рубільнік, носам і высокая, нібыта каланча. Маці, як была жывая, заўсёды папракала:

— І чаго прыперлася? Віцька недаспадобы, бо п`яніца? Пакланілася б яму нізка, што замуж узяў, а то і счарвівела б на корані ў гэнай вёсцы. На работу ідзі ўладкоўвацца, бо сядзіш, як жук пад карою, на маёй пенсіі.

Еўка пайшла. На ферму цялят карміць. І ціхенька папівала вінцо. А як аформілася на пенсію, то яшчэ больш стала куляць чарку. Толькі маці ўжо гэтага не бачыла. Памерла.

Да Еўкі іншы раз заходзілі староннія мужчыны, пакуль вясковыя бабы не пабілі ёй вокны і, сустрэўшы ля магазіна, не выпрамілі завіўку.

Пару разоў зайшоў і Вінцук, але Маня аддубасіла яго, бо была дужэйшая, і прыгразіла Еўцы:

— Калі яшчэ хоць раз пусціш на парог, павыдзіраю табе ногі і скажу, што так і было!

Еўка прыціхла, бо жылі яны па суседстве, а мець ворага за плотам не асцерагаецца толькі дурань.

Ледзь на дварэ пачало шарэць, усе сабраліся ў Плескачэўскіх. Усе пяць. Паднялі чаркі за стары год, потым за дружбу. За маладосць, што была, ды з вадой сплыла. Сцяпан узяў гармонік і расцягнуў мяхі. Спявалі хто як мог. Галоўнае, што гучна. Еўка, скінуўшы пад парог боты-прашчайкі, у адных шкарпэтках лупіла кракавяк. Нічога, што адна. У такіх выпадках яна і адна магла. І нават без музыкі.

Калі па тэлевізары сказалі, што наступіў Новы год, усе ўжо былі цёпленькія, але ўрачысты момант не прапусцілі і паднялі чаркі за здароўе і шчасце, каб пілося, елася і яшчэ хацелася. Прынамсі, есці ўжо не хацелася нікому, а выпіць ніхто не прамінуў.

Першай ад кампаніі аддуплілася Еўка. Яна з шостай спробы нацягнула на ногі прашчайкі, неяк адшукала рукавы ў куртцы і выкулілася за парог.

Зайшоўшы ў хату, абаперлася аб вушак, вытрасла ногі з прашчайкаў, вылезла з курткі. Вобмацкам знайшла ложак і залезла пад коўдру. Захрапла.

Вінцук пайшоў з балю апошні, бо яны са Сцяпанам вырашылі, што яшчэ не дабралі норму. Ён, не ўключаючы святла, сяк-так разуўся, распрануўся і плюхнуўся ў ложак.

— Што, Манюня, прыперлася-такі дадому? — адчуўшы, што ён тут не адзін, спытаў са здзекам. — Турнулі дзеткі? Ну і правільна, бо ці варта ехаць у гэны горад? У нас было весялей…

Прачнуўся ён позна, на дварэ ўжо стала відно. Трэба было паліць у печы, карміць карову, свіней ды курэй. Ягоная баба да гаспадаркі мела мала дачынення, усё рабіў сам.

Еўка таксама пралупіла вочы пасля ўзыходу сонца. Гаспадаркі не мела, таму спяшаць не было куды. Раптам яна здзівілася:

— Адкуль у мяне блакітная коўдра? Калі ж гэта я купіла? І цюль на вакне з дробненькімі шашачкамі… Цікава-цікава…

Пакуль разважала, у хату з сумкай і марозам ускочыла Маня:

— Ах ты ж нягодніца! Толькі я за парог, а яна ўжо тут, гэтаму злыдню пад бок! Думалі, ведаць не буду?

Суседзі дапільнавалі і мне пазванілі. Прыйшлося ні свет ні зара ехаць, каб заспець на гарачанькім!

У хату з вядром вады зайшоў Вінцук. Ён лыпаў вачамі то на Маню, то на Еўку, нібыта ўбачыў невядома які цуд.

— Ну што, пустадомак, нарэшце я вас злавіла! Збірайце манаткі і абое прэч з хаты! Лічу да трох, іншая ў такім выпадку да двух лічыла б!

Еўка ледзь патрапіла нагамі ў прашчайкі, схапіла куртку і пульнула за парог. Вінцук, сцяміўшы, што да чаго, плюнуў ёй услед і, узяўшы ля дзвярэй вядро з мешанкай, пайшоў карміць свіней. Не спяшаўся, бо ведаў, што, як дагледзіць гаспадарку, яго чакае разбор палётаў…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание