Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
22 °C
Зельва
облачно с прояснениями
22 °C
Волковыск
пасмурно
20 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
небольшая облачность
21 °C
EUR 3.0359
USD 2.6042
RUB(100) 3.3779
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пазнай сябе на фота

22 января 2020 9:35
Поделиться:
Слонімскія дзеці

Слонімскія дзеці і іх «балід»

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.
БУРТУЮЦЬ

БУРТУЮЦЬ

На фотаздымак вяскоўцаў, якія буртуюць буракі, надрукаваны ў трэцім сёлетнім нумары «Аддушыны», адгукнуўся наш чытач Андрэй Астапенка.

— На гэтым здымку паказана, як працуюць калгаснікі колішняга калгаса «1 Мая» ў Сянькоўшчыне. Я пазнаў на здымку крайняга справа мужчыну — гэта Мікалай Тарасавіч Валадашчык. Сёлета яму спаўняецца 80 гадоў. Мікалай Тарасавіч усё жыццё жыве ў Сянькоўшчыне, — распавёў Андрэй Васільевіч.

Нашы чытачы Ганна На­дзіеўская і Андрэй Астапенка атрымаюць запрашальныя квіткі на спектакль Слонімскага тэатра «Камедыя», які пакажуць у нядзелю, 26 студзеня. Пачатак у 17.00.

У аўторак, калі матэрыял ужо быў падрыхтаваны да друку, у рэдакцыю патэлефанавала жыхарка Чамяроў Галіна Багданчук, якая распавяла, каго яна пазнала на фотаздымку, дзе мужчыны буртуюць буракі.

— Я тут пазнала дваіх. Першы на здымку — гэта Анатоль Іосіфавіч Лаўрашчук, другі — Васіль Данілавіч Хвесяня з Чамяроў, а трэцяга не помню ўжо, як зваць, гэта чалавек з Сакалова. Усе яны калгаснікі калгаса «Дружба», буртуюць буракі каля фермы ў вёсцы Сакалова. Гэты здымак зроблены ў 90-х гадах. Анатоль Іосіфавіч і цяпер жыве ў Чамярах. Ён спявае ў хоры ветэранаў «Памяць». А вось Васіль Данілавіч ужо памёр, — расказала Галіна Мікалаеўна.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание