Наверх
Слоним
переменная облачность
3 °C
Зельва
переменная облачность
3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
4 °C
Мосты
переменная облачность
4 °C
Дятлово
переменная облачность
4 °C
Барановичи
переменная облачность
3 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сорас вылучыць мільярд долараў на барацьбу з аўтарытарызмам і змяненнем клімату

24 января 2020 12:05
Поделиться:
Джордж Сорас

Жордж Сорас

Фінансіст мае намер укласці сродкі ў глабальны ўніверсітэт, які адкрыецца ў супрацоўніцтве з Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэтам і Бард-каледжам, піша "Новы час" са спасылкай на korrespondent.net

Амерыканскі мільярдэр Джордж Сорас вылучыць адзін мільярд долараў на стварэнне глабальнага ўніверсітэта для барацьбы з аўтарытарнымі ўрадамі і зменамі клімату. Пра гэта ён заявіў у сваім выступе на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе 23 студзеня, паведамляе Bloomberg.

Мільярдэр адзначыў, што галоўная мэта ў якасці доўгатэрміновай стратэгіі заключаецца ў доступе да якаснай адукацыі.

«Беручы пад увагу надзвычайную кліматычную сітуацыю і беспарадкі ва ўсім свеце, не будзе перабольшаннем сказаць, што да 2020 года і наступныя некалькі гадоў будуць вызначаць не толькі лёс Сі (Цзіньпіна) і (Дональда) Трампа, але і лёс свету», — падкрэсліў Сорас.

Ён таксама ўказаў, што міжнародную платформу для навучання і даследаванняў плануецца запусціць на базе ўніверсітэцкай сеткі «Адкрытае грамадства».

У сваёй прамове Сорас згадаў «перагрэў» эканомікі ЗША, дамінаванне Facebook Inc. і аўтарытарнае кіраванне Сі Цзіньпіна, Нарэндра Модзі, Жаіра Балсанару і Дональда Трампа, якога ён назваў «ашуканцам і абсалютным нарцысам».

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание