Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
пасмурно
1 °C
EUR 2.3858
USD 2.203
RUB(100) 3.4542
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Намінальная заработная плата мастаўлян

25 января 2020 10:44
Поделиться:
дзень інфармавання

Эдуард Шастак, Генадзь Багдановіч, Юрый Валяваты. Фота: «Зара над Нёманам»

У раёне прайшоў чарговы Адзіны дзень інфармавання. Прапагандысцкія групы асвятлялі тэму «Рынак працы ў РБ і заработная плата насельніцтва».

Адна інфармацыйная група была ўзмоцненага складу. Туды ўваходзіў старшыня райвыканкама Юрый Валяваты, начальнік міліцыі палкоўнік Эдуард Шастак і кіраўнік мясцовага аддзялення МНС падпалкоўнік Генадзь Багдановіч. Наведалі яны калектыў Мастоўскага філіяла «Гроднааблпаліва», дзе працуе некалькі дзясяткаў чалавек.

Дык вось, сярод іншага тут было абвешчана, што намінальная налічаная заработная плата па раёне на канец лістапада склала 799,5 рубля і павялічылася адносна гэтага перыяду мінулага года на 14,8%, ці амаль на 120 рублёў.

Варта адзначыць, што намінальная заработная плата — гэта выплаты ў грашовым эквіваленце як рабочаму, так і чыноўніку за выкананую працу. Яна бывае налічаная, якая згадвалася вышэй, і выплачаная. Гэта тая сума, якую атрымлівае рабочы пасля адлічэння падаткаў.

799,5 рублёў — гэта сярэдняя налічаная заработная плата ўсіх працуючых мастаўлян, як тых, хто прыйшоў інфармаваць калектыў пра заробкі, так і звычайнай прыбіральшчыцы ў краме.

Арыенціровачна вядомыя заробкі інфарматараў, але на руках няма дакументальных пацверджанняў. Пра іх заробкі можна меркаваць па адным факце. Прыкладам, антыкрызісны дырэктар мастоўскай будаўнічай арганізацыі, якая збанкруцілася, мае выплаты ў тры сярэднія заробкі. На дадзены момант сярэдні заробак па Беларусі складае болей за 1100 рублёў.

Якія заробкі маюць іншыя мастаўляне, можна даведацца з афіцыйных аб`яў пра вакансіі. Аператару сувязі з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй абяцаюць заробак у 405 рублёў. Начальнік паштовага аддзялення — 480 рублёў. У МПМК-155 прарабу за поўны рабочы месяц абяцаюць плаціць 420 рублёў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание