Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
0 °C
Мосты
переменная облачность
1 °C
Дятлово
переменная облачность
1 °C
Барановичи
пасмурно
0 °C
EUR 2.3787
USD 2.2048
RUB(100) 3.4581
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мастоўскаму раёну — 80

26 января 2020 9:50
Поделиться:
Масты

Фота: "Зара над Нёманам"

Мы працягваем друкаваць дакументы часоў стварэння Мастоўскага раёна. Яны адносяцца да 40-41-га гадоў мінулага стагоддзя. Гэтыя афіцыйныя дакументы былі сабраны Аляксей Сідаравічам Сабасцянам, укладальнікам кнігі «Памяць Мастоўскага раёна» ў дзевяці дзяржаўных архівах, але ў кнігу яны не трапілі. Ніжэй пойдзе гутарка аб кадрах новастворанага раёна.

Ва ўсіх справах па стварэнні раёна запраўлялі камуністы, што былі накіраваны сюды з усходніх абласцей Беларусі. Гэта відаць з таго, што ўсе важныя пытанні прымаў раённы камітэт КП(б)Б.

Вось пастанова ад 14 чэрвеня 1940 года «Аб стане фанернага завода». У ёй гаворыцца: «…не выкананы план па ўсіх паказчыках». І тут жа чытаем: «Выкананы план і ачыстка класава чужых антысавецкіх элементаў».

Фінансістам працаваў Асятроў — былы казачы афіцэр, майстар цэха Анісімаў — былы белагвардзейскі афіцэр, бухгалтар Савасцянаў — былы афіцэр і іншыя. Што магло стацца з гэтымі людзьмі, можна толькі здагадвацца.

Тут жа было адзначана, што існуюць няўвязкі дырэктара завода Аквіцкага з прысланымі з усходу спецыялістамі.

Што датычыць прысланых з усходу спецыялістаў і кіраўнікоў, то на бліжэйшым РК разглядалася справа аднаго з загадчыкаў аддзела райвыканкама: заснуў п`яны ля моста, прысвоіў карову асадніка з Песак.

Як прагульшчык быў выключаны з партыі начальнік цэха фанернага завода Худалежаў.

Ладзячы разборкі са сваімі спецыялістамі, РК не прамінаў і пытанні мясцовага насельніцтва. 12 жніўня была прынята пастанова «Аб працы сярод яўрэйскага і польскага насельніцтва». Былі зацверджаны агітатары сярод гэтых груп насельніцтва ў складзе трох чалавек. Дзіўны той факт, што ў свой час пры Польшчы яны належалі да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, якая папярэдне была распушчана Камінтэрнам.

Відаць, звесткі пра перакосы з падборам кадраў на месцах дайшлі да кіраўніцтва КПБ. Таму на месцы было накіравана пісьмо ЦК «Аб недахопах у працы партыі савецкіх арганаў у Заходніх абласцях Беларусі». У ім гаварылася, што партыйныя органы слаба ўцягваюць мясцовыя кадры ў кіруючыя структуры. Маюцца выпадкі, калі мясцовых людзей вызваляюць ад пасады і на іх месца прызначаюць усходнікаў. Мастоўскі РК 5 снежня адгукнуўся на тое пісьмо пастановаю. У ім распавядаецца, што мелі факты маральна-бытавога разлажэння кадраў (Белацаркоўскі, Баранаў і інш.). Пад раздатку, згодна з гэтай пастановай, патрапіў яшчэ адзін усходні «спецыяліст». З раёна быў адкамандзіраваны ва ўсходнюю вобласць загадчык дырэктара МТС па разліках І. Ключэўскі, з нагоды, што дэзарганізоўваў дысцыпліну, бражнічаў, паставіў сябе супроць арганізацыі, распараджэнні дырэктара не выконваў, а яшчэ называў МТС грамадскай плявальніцай.

Што датычыць сельскай гаспадаркі ў гэты час, то паказчыкі не радуюць. Дзяржава давяла планы па здачы збожжа, але цяперашнія калгаснікі, учарашнія адзіналічнікі, да гэтага былі не звыклыя.

На 5 жніўня 1940 года было здадзена 67 тон зерня з 973. Пры гэтым у адной з пастаноў адзначаецца, што кепска падрыхтаваны да прыёму збожжа сховішчы райнарыхтоўказерня. Калгасы «Бальшавік», «1 Мая», імя Варашылава не прыступілі да яго здачы. У калгасе «Чырвоны партызан», не здаўшы зерне дзяржаве, ім выплацілі калгаснікам аванс.

Такі быў 1940 год на Мастоўшчыне.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание