Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
переменная облачность
2 °C
Мосты
переменная облачность
2 °C
Дятлово
переменная облачность
2 °C
Барановичи
пасмурно
1 °C
EUR 2.3885
USD 2.212
RUB(100) 3.4401
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Вы не валодаеце правамі…» — у Беларусі адноўлены расследаванні па справах зніклых палітыкаў

26 января 2020 9:00
Поделиться:
зніклыя палітыкі

Пікет памяці зніклых у Беларусі Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара, Дзмітрыя Завадскага і Юрыя Захаранкі. Фота: euroradio.fm

На мінулым тыдні грамадскі актывіст са Слоніма Алесь Масюк атрымаў са Следчага камітэта Беларусі адказ на калектыўны зварот слонімцаў з патрабаваннем аднавіць расследаванне спраў аб знікненні 20 гадоў назад апазіцыйных палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Нагадаем, што былы баец спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) МУС Юрый Гараўскі ў інтэрв`ю, размешчаным 16 снежня 2019 года на сайце Deutsche Welle, сцвярджаў, што, калі быў байцом САХРа, браў удзел у выкраданні і забойстве апазіцыйных беларускіх палітыкаў у канцы 1990-х гадоў. У прыватнасці, паводле яго слоў, у выкраданні экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі 7 мая 1999 года, калі апрача яго і на той момант камандзіра САХРа Дзмітрыя Паўлічэнкі ў аперацыі прымалі ўдзел яшчэ сем чалавек.

«Паведамляю, што ваш зварот ад 22.12.2019 аб прыняцці ўсіх неабходных мер па расследаванні крымінальных спраў, узбуджаных па фактах забойстваў Захаранкі Ю.М., Ганчара В.І. і Красоўскага А.С. разгледжаны па сутнасці і прыняты да ведама. У той жа час звяртаю вашу ўвагу, што вы не з`яўляецеся ўдзельнікамі крымінальнага працэсу па дадзеных крымінальных справах і працэсуальныя дзеянні і рашэнні па іх не закранаюць вашых праў і законных інтарэсаў. Такім чынам, у адпаведнасці з патрабаваннямі нормаў раздзела V Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вы не валодаеце правамі звяртацца са скаргамі і хадайніцтвамі па ўказаных крымінальных справах…» — напісаў у сваім адказе слонімцам начальнік аддзела Следчага камітэта Ю.В. Вараўка.

Тым часам Следчы камітэт Беларусі аднавіў папярэдняе расследаванне па факце знікненняў 16 верасня 1999 года экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Пра гэта 15 студзеня паведаміла Deutsche Welle Ірына Красоўская, канстатуе «Наша Ніва», якая 22 снежня мінулага года накіравала электроннае хадайніцтва ў СК Беларусі з патрабаваннем аднавіць прыпыненае следства ў сувязі з заявамі Юрыя Гараўскага.

«У ходзе працэсу расследавання па крымінальнай справе плануецца правя­дзенне следчых дзеянняў, накіраваных на праверку звестак, выкладзеных Гараўскім Ю.М. у інтэрв`ю журналістам тэлерадыёкампаніі Deutsche Welle, а таксама дача прававой ацэнкі выкладзенай інфармацыі», — паведамляе ў сваім дакуменце СК.

пікет памяці зніклых палітыкаў

Фота: novychas.by

Раней СК аднавіў толькі адну справу, якая тычыцца знікнення 7 мая 1999 года экс-міністра МУС Беларусі генерала Юрыя Захаранкі.

Узнаўляць расследаванне па справе зніклага журналіста Дзмітрыя Завадскага СК адмовіўся.

Праваабаронца і кіраўнік юрыдычнай службы Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла так пракаментаваў Deutsche Welle ўзнаўленне расследаванняў па справах зніклых у Беларусі палітыкаў: «На самай справе рабіць сур`ёзныя крокі праваахоўныя органы не збіраюцца — гэта было зроблена толькі для таго, каб іх потым ніхто не абвінаваціў у бяздзеянні і адсутнасці рэакцыі на публікацыі ў СМІ».

Разам з тым Гары Паганяйла адзначыў, што дапамагчы ў расследаванні крымінальных спраў 20-гадовай даўніны мо­гуць прынцып універсальнай юрысдыкцыі і тая еўрапейская краіна, дзе цяпер папрасіў прытулак Юрый Гараўскі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание