Наверх
Слоним
небольшой снег
2 °C
Зельва
небольшой снег
2 °C
Волковыск
небольшой проливной дождь
2 °C
Мосты
небольшой проливной дождь
2 °C
Дятлово
небольшой проливной дождь
2 °C
Барановичи
небольшой снег
1 °C
EUR 2.3885
USD 2.212
RUB(100) 3.4401
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Эксперты дзяліліся парадамі па раскачцы медыя праз спорт

27 января 2020 16:40
Поделиться:
журналісты, працуюць, з камерамі

Працуюць журналісты з камерамі

У суботу, 25 студзеня, у "Мінск-Арэне" журналісты сустрэліся з вядомымі медыйнымі персонамі і атрымалі досвед наконт таго, як журналістам праз спартыўнае асвятленне падзей раскачаць перыядычнае выданне.
Лектар, на трэнінгу

Лектар на трэнінгу па спартыўнай журналістыцы

Да сталічных медыйшчыкаў далучыліся іх калегі з Маладзечна, Магілёва, Слуцка і Слоніма. Спецыяльна для іх Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала адмысловы трэнінг па спартыўнай журналістыцы.

Працоўны дзень у спартыўных аглядальнікаў пачаўся з 10 гадзін раніцы. Спачатку яны сустрэліся са спартыўным журналістам, намеснікам кіраўніка выдання Pressball.by Юрыем Доўнарам, які даў свае парады, як зрабіць папулярным сродак масавай інфармацыі, затраціўшы пры гэтым мінімум сродкаў.

— Пытанне, як раскачаць, актуальнае, але адказу на яго няма ў прынцыпе. Галоўнае не як, а для каго. Часцей за ўсё, калі журналіст распрацоўвае тэму, ён разлічвае на тое, што яго артыкул будзе чытаць адукаваны чалавек, знаёмы з усімі акалічнасцямі. Але большасць чытачоў мае масавае ўсведамленне, якое непадрыхтаванае і негатовае да таго, каб прымаць складанае і спецыялізаванае выкладанне матэрыялу. Калі хочам ахапіць як мага большую аўдыторыю, публікацыя не павінна быць толькі пра спорт — ачкі, секунды, галы і вынік пасля заканчэння гульні. Матэрыял зацікавіць, калі ён будзе мець дачыненне да жыцця, — паведаміў Юрый Доўнар.

Таксама ён адзначыў, што выданне Pressball.by не ставіць перад сабой мэту пашырыць аўдыторыю. Прынамсі, у іх задання такога няма.

— Прасцей шукаць сваю нішу на «чужой паляне»: збіраць вакол сябе аўдыторыю, якая не ходзіць на стадыёны і не цікавіцца сур`ёзна спортам. Я ўпэўнены, што сёння спажыўцоў спартыўнага кантэнту ў нас 10%. Астатнія альбо не цікавяцца спортам, альбо цікавяцца павярхоўна. Нашая задача — змагацца за 90%, — дапоўніў Юрый Доўнар.

Праз невялікую кава-паўзу работа трэнінгу прадоўжылася. На гэты раз сваім досведам дзяліўся аглядальнік спартыўнага жыцця на Onliner.by Мікіта Мелказераў. Яго лекцыя не пакінула нікога абыякавым.

— Шкада, што такіх сустрэч — з таленавітымі журналістамі, якія маюць што сказаць іншым, вельмі мала. З аднаго боку, можа паказацца, што ты ўсё ведаеш, бо вучыўся і працуеш па спецыяльнасці, але калі сустракаешся з такімі асобамі, як Мікіта, то пачынаеш разумець, што на самай справе ты шмат чаго не ведаеш — прызнаваць гэта не лічу заганай! — і вучыцца ніколі не позна, — прызнаўся адзін з прысутных.

— Прафесія журналіста згвалтаваная і нікому не патрэбная. Як прафесія, яна павінна быць занесена ў Чырвоную кнігу. Людзі, якія працуюць у журналістыцы, гэта героі, таму што гэта прафесія, якая мала прадаецца ў краіне, — шчыра пачаў размову лепшы інтэрв`юер краіны. — Спартыўны журналіст павінен быць вынослівым чалавекам і эрудзіраваным. Калі ў цябе няма эрудыцыі і фактаў — гэта журба. Ваша эрудыцыя і падрыхтоўка — гэта ўнёсак ва ўпэўненасць, а ўпэўненасць — гэта пазіцыяніраванне, якое вельмі важнае ў спартыўнай кар`еры.

Прамова Мікіты Мелказерава складалася з дзвюх частак. У першай ён расказаў пра сябе і тыя якасці, якія патрэбны сапраўднаму журналісту. Так, ён адзначыў важнасць быць прыемным чалавекам сярод сваіх калег, бо тусоўка журналістаў настолькі цесная, што сустрэцца з тым, каго ты пакрыўдзіў, можна ў кожны момант. Мікіта параіў быць акуратнымі ў зносінах.

У другой частцы ён падрабязна і даволі цікава расказаў пра інтэрв`ю. Закрануў тэхнічны момант і падрыхтоўку да яго. Прамоўца атрымаў шмат пытанняў ад слухачоў.

Далей наведвальнікаў трэнінгу чакаў перапынак на абед у фан-доме хакейнага клуба «Дынама-Мінск». Наведвальнікаў не толькі здзівілі кошты ў прайс-лістах (яны былі ніжэйшыя!), але і сцены, якія былі ўпрыгожаны безліччу шайбаў. Як паведаміла адна з прысутных на трэнінгу дзяўчат, заўзятар хакейнага клуба Маргарыта Стаян, калекцыю шайбаў падарыў калекцыянер Дзмітрый Мельнік.

Прадстаўнік прэс-службы клуба Антон Рогач удакладніў, што тут налічваецца 1100 шайбаў. Ёсць рэдкія экземпляры, за якія ўласніку прапаноўвалі шалёныя грошы, але той прадаваць адмовіўся. Са слоў Дзмітрыя Мельніка, калекцыя каштуе больш за кватэру ў Мінску, але ён не прадасць.

Для наведвальнікаў трэнінгу была праведзена экскурсія па «Мінск-Арэне» і прагляд, як здымаецца спартыўная праграма на канале «Беларусь 5». Што цікава, перад матчам «Дынама Мінск» — «Северсталь» (Расія) разам з дарослымі маглі адпачыць і дзеці. Для іх была арганізавана спецыяльная пляцоўка, на якой вядучы праводзіў конкурсы. Адзін з іх прапаноўваў паспрабаваць забіць шайбу ў браму. Брамнік перашкаджаў гульцу ажыццявіць задуманае. Побач праходзілі катазай, прынцэсы, хакеіст Чорны Плашч, прыгожае зубраня, якое вылучалася магутнасцю і адвагай.

на трыбуне, гол

Гол!

Ахвотныя маглі зрабіць з імі фота на памяць. Такіх простых атракцыёнаў у Слоніме няма. Можа, таму на стадыёне «Юнацтва» заўсёды амаль пуста?

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание