Наверх
Слоним
небольшой дождь
4 °C
Зельва
небольшой дождь
4 °C
Волковыск
туман
3 °C
Мосты
туман
3 °C
Дятлово
туман
3 °C
Барановичи
небольшой дождь
3 °C
EUR 2.4065
USD 2.2246
RUB(100) 3.4189
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пушкін з крывавымі рукамі: куды завядзе нянавісць да Расіі

27 января 2020 13:07
Поделиться:
Помнік Пушкіну, у Мінску

Помнік Аляксандру Пушкіну ў Мінску

Пра супрацьстаянне Расійскай Федэрацыі і яе імперскім захопніцкім амбіцыям я ўпершыню пачуў ад сяброў з брацкай Украіны. Асабліва шчырымі і зразумелымі падаліся ўзнёслыя радкі вершаў Юрыя Руфа, які аднойчы падчас прыватнай размовы сказаў, што да 2014 года ён амаль не ведаў роднай мовы.
Піліп Шаўроў, маладафронтавец

Піліп Шаўроў

Акупацыя паўднёва-ўсходняй часткі Украіны не толькі яго прымусіла шмат што пераасэнсаваць. Украінцы праз неабходныя, часам балючыя для некаторых меры вярнулі з небыцця амаль страчаны скарб — родную мову і адрадзілі культурны здабытак продкаў, які ледзь не згубілі.

Дарэчы, менавіта раўнівае стаўленне да сваёй мовы і культуры ўкраінцаў пакрысе абудзіла і мяне — некалі абсалютна абыякавы, я стаў цікавіцца сваёй культурай. Я стаў адкрываць слоўнікі і вывучаць адметныя словы і фразеалагізмы беларускай мовы, цікавіцца гісторыяй. Я адчуў, як быццам перада мной адчыніўся іншы свет, які так бы і застаўся закрытым, калі б не пазнаёміўся з патрыятычна настроенымі хлопцамі з Украіны. А потым была адна імпрэза, на якую мяне запрасілі аднакурснікі. Яна паказала, што супрацьстаянне расійскай акупацыі разгарнулася і ў нас.

У чэрвені 2016 года ў Мінску ўрачыста планавалася адкрыць графіці з выявай беларускага хлопчыка і рускай дзяўчынкі. Я якраз быў у Мінску і на свае вочы назіраў, як праходзіла гэта мерапрыемства. Нягледзячы на тое, што людзей сабралася нямала ды і надвор`е спрыяла — свята не адбылося. Правесці яго перашкодзіў пікет, які зладзілі неабыякавыя грамадзяне, смела выказаўшыя сваю пазіцыю наконт звязу Беларусі і Расіі. Стоячы каля размаляванай сцяны, яны трымалі плакаты, на якіх былі лозунгі «Нет союзу с бандой», «Путин — убийца», «Россия — это война».

Нехта з натоўпу пырснуў сіняй фарбай з балончыкаў на графіці «Масква-Мінск» і ўрачыста паведаміў, што графіці ўрачыста адкрыта. Гэта бачылі прадстаўнікі ўлады, БРСМ, пенсіянеры і людзі сярэдняга ўзросту. Я назіраў, як пасля некаторыя жанчыны нападалі на актывістаў, спрачаліся і даводзілі, што саюз з Расіяй не прынясе нічога кепскага. На наступны дзень, калі я спытаў апазіцыйна настроенага выкладчыка ўстановы, дзе я навучаўся, што яна думае наконт таго, што адбывалася напярэдадні, ці падтрымлівае дзеянні актывістаў, яна сказала, што не разумее, навошта так было рабіць. Яна агучыла тое, на што я не здолеў знайсці адказу.

Прайшло некалькі гадоў, і сітуацыя як быццам паўтарылася. Раніцай 17 студзеня незнаёмы размаляваў помнік вядомаму расійскаму паэту Аляксандру Пушкіну. Яго рукі былі абліты чырвонай фарбай, здавалася, яны ў крыві. Спачатку ніхто не ведаў, хто гэта мог зрабіць. Праз некалькі дзён зламыснік сам прыйшоў у міліцыю здавацца. Ім аказаўся 25-гадовы жыхар Мінска Піліп Шаўроў. Як ён сам адзначыў, сваім учынкам ён выказаў «мастацкі пратэст». Цікава, што яго сябар і адначасова кіраўнік «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч лічыць, што прыйсці і здацца прымусілі абяцанні міліцыі, што за свой учынак ён атрымае мінімальнае пакаранне.

Некаторыя мною апытаныя людзі падтрымліваюць гэты ўчынак. Матывуючы тым, што Расія з`яўляецца акупантам, ворагам, злачынцам, многія ўпэўненыя, што гэта файны ўчынак, які зроблены з сэнсам, а сам хлапец заслугоўвае павагі. Хаця б за тое, што не пабаяўся і «паставіў на месца» самага раскручанага рускага паэта… Не пабаяўся? А чаму пайшоў здавацца? Яго не сумленне прымусіла прынесці пакаянне, а страх перад сур`ёзным пакараннем. Хутчэй за ўсё, хлопец захацеў такім чынам самасцвердзіцца і пры гэтым застацца па магчымасці без пакарання.

Да гэтага ён ужо паспеў засвяціцца з помнікам Леніну. Калі хлопец вучыўся на першым курсе юрыдычнага факультэта, то ноччу ўзяў сякеру і на працягу некалькіх гадзін дубасіў бетоннага ідала Леніна. Міліцэйскі нарад прыбыў, калі той дарубаў да арматуры і сагнуў за галаву. За гэты ўчынак хлопца хацелі выключыць з юрыдычнага факультэта БДУ ў Мінску. Адкруціўся штрафам (плацілі бацькі!) і нярозгаласам.

Баяўся, што выключаць з установы ён ці яго бацькі? Чаму баяўся? Калі такі герой, то чаму не стаяць да канца — ты ўжо не рабі ці набярыся вытрымкі. Відаць, з таго выпадку ніякіх высноў ён не зрабіў.

Учынак, які здзейсніў Піліп Шаўроў, незразумелым падаўся і некаторым украінцам. Здавалася, жыхары той дзяржавы, дзе пад покрывам ночы разбіваецца помнік савецкаму палкаводцу Георгію Жукаву і зносіцца манумент савецкага ваеннага дзеяча Мікалая Ватуціна, павінны зразумець маладзёны, але для некаторых гэта стала нечаканасцю.

— Я лічу, што пакрысе ў вас таксама моладзь пачынае рухацца ў правільным кірунку. Вось толькі навошта Пушкіну рукі фарбаваць? Усе помнікі камуністычнай шобле, як і назвы вуліц і населеных пунктаў у іх гонар — гэта элемент ідэалагічнага ўздзеяння на свядомасць народа. Пакінуць гэтых ідалаў на пастаментах было б шляхам назад, у светлае саўдэпаўскае мінулае. Таму іх пачалі зносіць кранамі, кувалдамі, бульдозерамі. Абагаўляць тыранаў і забойцаў, як, напрыклад, Сталіна і Леніна — блюзнерства, цынізм і здзек з памяці мільёнаў загінуўшых ад іх дзеянняў, — падзяліўся сябар Васіль з Украіны.

Дык хто ж такі на самай справе ёсць Пушкін? Якое дачыненне ён мае да Беларусі? Можа, выпадкова ён быў абраны і «пакутаваў» ад рук вандала задарма?

Нягледзячы на тое, што яго творы ўключаныя ў праграму абавязковага вывучэння па рускай літаратуры ў навучальных установах, пра асобу Пушкіна ведае не кожны. Сярод іншых цікавых фактаў з жыцця паэта, вядома, што ён сябраваў і меў зносіны — заўважце! — з паэтам і нацыянальным героем Беларусі Адамам Міцкевічам. Пра свайго сябра, які паходзіў з-пад Навагрудка, Пушкін так пісаў: «З усіх палякаў мяне цікавіць толькі Міцкевіч». Лістападаўскае паўстанне 1830 года ў Варшаве разарвала цеснае сяброўства. Пушкін быў адданым імперыялістам і не мог прыняць прэтэнзій паўстанцаў аб далучэнні да Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі.

У адным з пісем Пушкіна даследчыкі знаходзяць, як ён патрабуе, каб расійская армія падавіла паўстанне і заваявала Варшаву. Пасля ён напіша вершы «Клеветникам России» і «Годовщина Бородино», дзе ўславіць перамогу рускай арміі. На гэта Міцкевіч адказвае вершам «Сябрам Маскалям», дзе Пушкіна называе царскім халопам, які прадаў сваю душу цару. Цікава, што пасля смерці былога сябра Міцкевіч прысвячае паэту артыкул у La Globe, дзе падпісваецца «Сябар Пушкіна». Што тычыцца помніка ў Мінску, то гэта падарунак Беларусі ад мэрыі Масквы да 200-годдзя паэта. Яго ўсталявалі яшчэ ў 1999 годзе.

Дык ці правільна ўсё ж такімі метадамі змагацца з уплывам усходняга суседа? У Расіі таксама ёсць помнікі нашым вядомым пісьменнікам, паэтам і грамадскім дзеячам. У Маскве стаіць помнік Янку Купалу, помнік Тадэвушу Касцюшку ўсталяваны ў Санкт-Пецярбургу… Калі кожны пачне змагацца з манументамі, што будзе? І яшчэ невядома, магчыма, беларус якраз і прыклаў руку, каб зрабіць гэты мастацкі твор.

Закончыць хачу словамі, якія прачытаў пад пастом паводле гэтай падзеі ў сацсетках: «Чарговая правакацыйная дурнота й дыскрыдэтацыя апазіцыйнай ідэі і руху ў вачах супольнасці. Куратары пляскаюць ў далоні!» І я з гэтым выказваннем цалкам згодны.

Фота з facebook.com і МинскНовости

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание