Наверх
Слоним
ясно
0 °C
Зельва
ясно
0 °C
Волковыск
ясно
0 °C
Мосты
ясно
0 °C
Дятлово
ясно
0 °C
Барановичи
ясно
-0 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Трыялеты пра Радзіму і каханне

27 января 2020 14:56
Поделиться:
аўтар, паэт Язэп Палубятка

Язэп Палубятка

На паэтычнай хвалі

25

Толькі сышлі бы чорныя цені

З нашага шляху ў светлае заўтра.

Шлях той няпросты, дый йдзем мы ўпарта.

Толькі сышлі бы чорныя цені.

Пра гонар Айчыны памятаць варта.

І небасхіл наш празрыста сіні.

Толькі сышлі бы чорныя цені

З нашага шляху ў светлае заўтра.

26

Дарога лясная. Хутар і восень.

О! Безнадзейны малюнак жыцця.

Не адмаўляю такога быцця.

Дарога лясная. Хутар і восень.

Зранку жадалася мне небыцця,

Ды рэчаіснасць ахутала зоўсім.

Дарога лясная. Хутар і восень.

О! Безнадзейнасць такога быцця.

27

Боль перажыты, ды не забыты.

Час прытупляе, але не лечыць,

Прыкрае слова каханне калечыць.

Боль перажыты ды не забыты.

Аб прымiрэннi не будзе гаворкi,

Знешне — мiж намi усё добра нiбыта.

Боль перажыты ды не забыты

Час прытупляе, але не лечыць.

28

У вечнасцi свае законы,

Няўмольны час з надзеi робiць тло.

Маршчынаў павуцiнне палягло.

У вечнасцi свае законы.

Мiлога твару сцёртыя абрысы.

Жыццё: вагоны, цягнiкi, пероны.

У вечнасцi свае законы,

Няўмольны час з надзеi робiць тло.

29

Змрочна ў пакоі. Дождж за акном.

Ад адзіноты няма паратунку.

Церпкая кава другога гатунку.

Змрочна ў пакоі. Дождж за акном.

Толькі здабыць бы волі хоць крышку!

Сэрца палае покуль агнём.

Змрочна ў пакоі. Дождж за акном.

Ад адзіноты няма паратунку.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание