Наверх
Слоним
небольшая облачность
-2 °C
Зельва
небольшая облачность
-2 °C
Волковыск
ясно
-2 °C
Мосты
небольшая облачность
-1 °C
Дятлово
небольшая облачность
-1 °C
Барановичи
небольшая облачность
-2 °C
EUR 2.8793
USD 2.6023
RUB(100) 3.26
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Прысвячаецца настаўніку

31 января 2020 11:32
Поделиться:
На лінейцы

На школьнай лінейцы. Ілюстрацыйнае фота

Дарма думаюць некаторыя настаўнікі, што матэрыял, які яны старанна імкнуцца данесці сваім вучням, захаваецца ў памяці іх падапечных надоўга.

Скончыўшы чарговы год, многае з таго, што было вызубрана дзеля «выдатна» ў графе паспяховасці, вучань паспяхова забудзе, выкіне з галавы, як непатрэбнае смецце.

Але застанецца нешта, выкрасліць якое ён ніколі не зможа — любоў і спагадлівасць настаўніка. Гэтыя высокія якасці, галоўныя ў кожным выкладчыку, вучань захавае на ўсё жыццё.

Такімі якасцямі валодала большасць маіх настаўнікаў. Іх уважлівае абыходжанне, матчына ласка, імкненне абудзіць у сваіх вучнях цягу да чысціні і маральнасці, а галоўнае, чаго не хапае некаторым сённяшнім настаўнікам, не было дзялення на багатых і бедных. Гэта прыцягвала і выклікала захапленне ў нашага шумнага і разам з тым дружнага класа.

Як цяпер памятаю тыя дні, калі стаяў каля акна, спецыяльна чакаючы, калі нарэшце скончыць справы мая любімая Марыя Францаўна і я змагу яе правесці, непрыкметна нават для яе самой, да яе кватэры ў шматпавярховым доме.

У другім класе маёй любімай настаўніцай стала Алена Віктараўна. Успамінаецца эпізод, калі на пытанне, чаму я не іду дахаты, калі ўжо ўсе даўно пайшлі, нядоўга думаючы, адказаў: «Вас чакаю!» Гэта было настолькі непасрэднае прызнанне, што бацькі да гэтага часу прыпамінаюць мне, якім я тады быў «палюбоўнікам».

Сувязь з выкладчыкам у чалавека павінна быць заўсёды, незалежна ад таго, у якім узросце ён цяпер знаходзіцца. Кепска і, лічу, агідна быць такім настаўнікам, пра якога адклікаюцца непахвальна, пра якога не хочацца нават успамінаць. У маёй памяці засталіся, на жаль, і такія педагогі.

У першую суботу лютага — сёлета гэта прыйдзецца на 1 лютага — па традыцыі ва ўсіх школах пройдуць вечары сустрэчы. Ізноў сабяруцца былыя аднакласнікі са сваімі любімымі выкладчыкамі. Хтосьці прыгадае забытыя гісторыі вясёлых школьных будняў, хтосьці распавядзе пра асабістыя дасягненні і падзеліцца планамі на будучыню.

У гэты дзень у кожнага зной­дзецца тэма для размовы. І не бяда, што сёння гэта пасталеўшыя, злёгку пабеленыя сівізной былыя хлопчыкі і дзяўчынкі, у якіх ужо ёсць свае дзеці. У гэты дзень іх аб`яднае жаданне сустрэчы з даўніной, якая звязала дзяцінства вучняў і маладосць настаўнікаў, а тыя паказалі на сваім прыкладзе ўзор чалавечнасці, бесстароннасці і самаадданасці. Дзякуй вам, дарагія настаўнікі!

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание