Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
12 °C
Зельва
облачно с прояснениями
12 °C
Волковыск
переменная облачность
5 °C
Мосты
переменная облачность
5 °C
Дятлово
переменная облачность
5 °C
Барановичи
пасмурно
11 °C
EUR 2.8371
USD 2.5754
RUB(100) 3.3121
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Станаўленне Мастоўскага раёна: планы і рэчаіснасць

1 февраля 2020 10:06
Поделиться:
гімназія №1

На сходзе ў гімназіі №1 г. Масты. Фота з сайта mosty.grodno-region.by

Выступаючы перад калектывам гімназіі №1 г. Масты з нагоды 80-годдзя ўтварэння раёна, намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Марына Давыдзік зазначыла: «У нашага раёна багатае мінулае...».

Сапраўды, мінулае Мастоўшчыны багатае. Але звернемся да фактаў.

Нечакана ўсталяваная напрыканцы 1939 года на заходніх абшарах Беларусі ўлада распачала рушыць былы ўклад жыцця тутэйшых: фармаваць свае органы ўлады з прыезджых, не падрыхтаваных да такога ўкладу жыцця, сялян прымусова заганяць у калгасы, ствараць новыя прамысловыя прадпрыемствы ды па гэтых аб`ектах гаспадарання даводзіць надуманыя планы, не ўлічваючы рэальнасці.

Вось некалькі пунктаў пастановы «Аб развіцці мясцовай прамысловасці ў раёне». У 1941 годзе ў Бялавіцкім с/с пусціць два заводы па выпуску цэглы аб`ёмам у 225 тысяч штук, павялічыць аб`ём абпальвання вапны ў Песках да 5 тон і за год выпусціць 300 тон, павялічыць выпуск ганчарнага посуду ў Песках і за год давесці яго да 20 тысяч дэкалітраў, аднавіць вытворчасць заводаў па вытворчасці цэглы і чарапіцы ля Струбніцы, арганізаваць у Песках сталярна-цяслярную арцель, а таксама арцель па апрацоўцы аўчын, пашывачную і арцель па вырабе абутку. Калгасу «Шлях сацыялізму», што ў Мілявіцкім с/с, належала арганізаваць здабычу крэйды і здабыць 100 тон.

Планы грандыёзныя, і, каб не вайна, яны былі б няспраўджаныя. Каму патрэбны аб`ёмы гэтай прадукцыі? Мясцовае насельніцтва яго ніякім чынам не магло спажыць, бо было беднае.

У мясцовых былі свае практычныя інтарэсы. Прыкладам, калгаснікі калгаса імя Леніна (Азяранскі с/с) на сходзе выказаліся за магчымасць у сябе арганізацыі вытворчасці па вырабе абадоў і калёс. Старшыня райвыканкама Сцяпанаў афіцыйна пацвердзіў, што запусціць заводы па выпуску чарапіцы і цэглы ў Струбніцы немагчыма, неабходна будаваць новыя печы. Далей ідзе так званая нацыяналізацыя. У распараджэнне райпрамкамбіната перадаюцца смалакурні раёна і млыны. Да гэтага яны належалі прыватным асобам.

Далей вельмі цікава чытаць пра вынікі працы калгасаў за 1940 год. Дасягненні ў тым, што калгасы займелі будынкі фермаў, грамадскія пабудовы, стварылі грамадскія фонды.

Недахопы: 10 калгасаў прадалі 100 коней. Калгас імя Леніна прадаў 32, а выгадаваў толькі 16, ім. Молатава — 7, а закупіў два. Калгас «Бальшавік» прадаў 16 коней, але не выгадаваў ні аднаго, як і кароў. У калгасе імя Леніна 89 чалавек не выпрацавалі ўстаноўлены мінімум працадзён, 15 чалавек — ні аднаго працадня. Агулам па раёне не выпрацаваны мінімум у 448 калгаснікаў, у 48 — ні аднаго працадня. Аднак мела месца разбазарванне працадзён: у калгасе імя Сталіна замест 27 тысяч працадзён налічана 40 500. Сярод іншага, было няправільнае налічэнне працадзён, заніжэнне нормы выпрацоўкі і
г. д. Па выніках перапісу скаціны і птушкі адзначана рэзкае скарачэнне жывёлы ў раёне.

У гэты час праяўляецца «дзейнасць» усходніх спецыялістаў на Мастоўшчыне. Вось як сябе паказаў Аляксей Апрыніч, загадчык ваеннага аддзела РК КП(б)Б. Атрымаў з райфінаддзела 1700 рублёў на закуп спартыўнага інвентару. Прадставіў фіктыўныя рахункі пра закуп. Каб вярнуць грошы, пачаў прадаваць свае рэчы. Дзейнічаў як Астапа Бэндар. Прапанаваў Пажарыцкаму купіць трумо за 200 рублёў, але забраць яго тады, калі сам з`едзе з сям`ёю ў Мінск. У гэты ж дзень тое самае люстра прадаў Валадальскаму, дырэктару банка, за 200 рублёў. Мелі месца факты, калі браў грошы на грамадскія патрэбы, але траціў іх на ўласныя. У выніку атрымаў строгую вымову і з`ехаў з Мастоў.

У наступных нумарах чытач пазнаёміцца з акалічнасцямі працы вытворчасці Рагозніцкага крухмальнага завода, Мастоўскага фанернага ды з жахлівай старонкай гісторыі раёна — высылкай тутэйшых лю­дзей у Сібір ці іх знішчэннем як класава ненадзейных элементаў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание