Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-2 °C
Волковыск
ясно
-2 °C
Мосты
небольшая облачность
-1 °C
Дятлово
небольшая облачность
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.8371
USD 2.5754
RUB(100) 3.3121
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Матушка Аляксандра

2 февраля 2020 9:46
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
Малюнак

Малюнак Яўгена Іванова

У сярэдзіне восені, калі ўжо была выкапана бульба і ўбраны агароды, да Тамары Сіняковіч прыехала з Севастопаля сястра Людміла. Некалі яна выйшла замуж за марскога афіцэра і пасялілася ў гэтым далёкім паўднёвым горадзе. Там і дзяцей нарадзіла, выгадавала і толькі цяпер выбралася на малую радзіму. Бацькі паўміралі, калі яны з Тамарай яшчэ былі падлеткамі, і таму, шчыра кажучы, не цягнула яе ў ціхія Войштавічы. А як у мінулым годзе пахавала мужа, вельмі востра адчула адзіноту, забалела сэрца па роднай старонцы. І яна хмурнай восеньскай раніцай ступіла за зямлю, дзе некалі ступала малымі босымі ножкамі.
Перад ад`ездам доўга думала, што прывезці сястры ў падарунак. Ну, пачастункі — гэта зразумела, кофту прыгожую купіла, але хацелася што-небудзь асаблівае. І прыдбала палкі для скандынаўскай хады. Цяпер яны з Тамарай кожны дзень хадзілі на прагулку. З канца ў канец вёскі, а гэта больш як два кіламетры.
Вось і ў тую раніцу крочылі па крыху падмерзлай і прыцярушанай сняжком вуліцы, няспешна гутарылі. Насустрач ім з сумкай ішла пажылая жанчына, паўнаватая, прыгожая, чарнабровая. Апранута яна была ў дабротнае зімовае паліто з футравым каўняром, на галаве сіняя тарыноўка. У адной руцэ трымала нечым напакаваную сумку, а за другую вяла хлопчыка гадкоў пяці.

— Добры дзень, матушка Аляксандра! — прыязна павіталася з ёй Тамара і пакланілася.

— І вас вітаю, дай Бог здароўя! — адказала кабета. Хлопчык таксама прывітаў сясцёр.

Калі адышліся далей, Людміла заўважыла:

— Добра выхаваны ўнучак матушкі Аляксандры, ветлівы, прыязны.

— Гэта не ўнучак, — мовіла Тамара. — Гэта вясковы хлопчык Алеська. Яго бацькі п`юць, і маленькага на нейкі час хацелі забраць у дзіцячы прытулак. Потым, як бацькі возьмуцца за розум, яго зноў прывезлі б дадому. Матушка Аляксандра ўпрасіла, каб не ў прытулак, а ёй дазволілі ўзяць. І хлопчык у яе жыве ўжо другі тыдзень. Дагледжаны як след, накормлены, матушку Аляксандру называе бабуляй.

Ты ведаеш, яна наогул вельмі ласкавая і клапатлівая. З бацюшкам Сяргеем, які памёр тры гады назад, ніколі не праходзілі міма чужой бяды. Цяпер у нашым прыходзе другі святар, а яна так і засталася матушкай Аляксандрай, заступніцай і памочніцай. Сапраўднай матушкай…

— Ведаеш, сястрыца, яшчэ табе раскажу. У нашай вёсцы на самым ўскрайку у хаце каля лесу жыве Пракоп Мураванскі. Адзінока жыве. Дзяцей з жонкай выгадавалі, было іх трое, усе па свеце разляцеліся. Сын у Расіі, дачка недалёка, у райцэнтры. Але ні сыны, ні дачка і ведаць пра бацьку нічога не хочуць.

Як памерла Пракопава жонка, а гэта было ў мінулым годзе, якраз восенню, то яго сабраліся ў дом састарэлых забраць. Вельмі ж не хацеў. Папрасіў суседзяў, каб паклікалі матушку Аляксандру.

— Заступніца вы наша! — сказаў, і з упалых вачэй пакаціліся слёзы. — Усім дапамагаеце, дапамажыце і мне. Няхай не забіраюць у дом састарэлых! Да мяне і сацыяльная работніца прыходзіць, і суседзі. Справімся. Вы ж у нас вялікі аўтарытэт, вас, матушка Аляксандра, паважаюць і вяскоўцы, і раённае начальства. Заступіцеся…

— Не хвалюйцеся, Пракоп Юр`евіч, дамо рады вас дагледзець, можаце не сумнявацца.

У той жа дзень яны з суседкамі прыбралі ў хаце, уставілі ду­бэльты ў вокны. Сацыяльная работніца прынесла прадукты. Стары Пракоп, здаецца, памаладзеў ад радасці.

— Паслухайце, кабеты, што скажу, — мовіў суседкам. — Як пойдзеце ў царкву, пастаўце свечку за здароўе матушкі Аляксандры. Грошы вазьміце ў маім кашальку, што ляжыць на стале. Святая гэта жанчына…

— За свае паставім, Юр`евіч.

— Але ж, яна шмат дабра зрабіла ўсёй вёсцы, — гаманілі бабы.

— Што праўда, то праўда, Людачка… Паслухай яшчэ. Ёсць у нас маладая сям`я Левікавых. Абое ў калгасе працуюць. Ён вадзіцель, яна ў бухгалтэрыі. Двое хлопчыкаў у школу ходзяць. Словам, усё як у людзей. І раптам пайшла па вёсцы погаласка, што кабета знайшла сабе другога. Нейкага індывідуальнага прадпрымальніка з райцэнтра. Муж, што называецца, пад гарачую руку пабіў маладзіцу. Моцна пабіў… Даведалася пра гэта і матушка Аляксандра. Пайшла да іх у хату. Мірыць. Ніхто ў такой сітуацыі не пайшоў бы, маўляў, няхай самі разбіраюцца, а яна пайшла.

Якія словы знайшла гэта душэўная жанчына, для ўсіх засталося таямніцай. Бабы, канечне, хацелі б ведаць, на тое яны і бабы. Нават спадцішка пыталі ў матушкі Аляксандры, але яна на гэта:

— Займайцеся сваімі справамі, кабеты.

Ніхто больш і не пытаў. Толькі ўсе заўважылі, што Віця і Жэнік, гэта сыночкі Левікавых, павесялелі, вучыцца лепш сталі. А матушку Аляксандру як убачаць на вуліцы, бягуць насустрач, абдымаюць. А яна ім пачастунак дасць. Вось як, Людачка…

Яна наогул вельмі любіць дзетак, заўсёды мае ў кішэні цукеркі. Цяпер жа ласунак не навіна, але з рук матушкі Аляксандры ён асабліва смачны.

— Во яе дом, — махнула скандынаўскай палкай Тамара на акуратны, памаляваны ў жоўты колер будынак. — І сад, глядзі, які вялікі…

Мы сваіх дзяцей і ўнукаў вучым, каб былі такімі дастойнымі людзьмі, як матушка Аляксандра. Няхай жа Бог пашле ёй здароўя і доўгія гады жыцця…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание