Наверх
Слоним
ясно
3 °C
Зельва
ясно
3 °C
Волковыск
ясно
0 °C
Мосты
ясно
0 °C
Дятлово
ясно
0 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Смяротнасць на Мастоўшчыне расце

2 февраля 2020 10:29
Поделиться:
рукі

Ілюстрацыйнае фота

Згодна са статыстыкай, ад пачатку гэтага года Мастоўскі раён паменшыўся на 24 чалавекі, восем з іх — людзі працаздольнага ўзросту.

Абвінавачваць некага і шукаць вінаватых, чаму так сталася, несур`ёзна.

Тым не менш разборкі пачаліся. Паколькі ў Мастоўскім сельсавеце адбыліся два здарэнні з фатальным зыходам (смерць 49-гадовага мужчыны падчас пажару ў вёсцы Мікелеўшчына і вырашэнне вечнай праблемы кахання, якая закончылася панажоўшчынай і смерцю аднаго з удзельнікаў канфлікту ў вёсцы Масты Левыя), то ў сельскім клубе вёскі Масты Правыя адбылося сумеснае выязное паседжанне райвыканкама і сход жыхароў Мастоўскага сельсавета.

Вось што сказаў падчас выступу старшыня райвыканкама Юры Валяваты:

— На жаль, з нашай маўклівай згоды адбываецца тое, што адбываецца… А своечасова абазначаная праблема, званок старшыні сельсавета ці ўчастковаму інспектару — гэта рэальная магчымасць выратаваць яшчэ адно жыццё.

Не тое сказаў Валяваты. Загінулага ў вогнішчы Б. вёскі Мікелеўшчына ведаю з маленства. Заўчасна памёр бацька. Маці пераехала з Дашкаўцаў у Мікелеўшчыну, стварыла сям`ю. Сыны ад першага шлюбу засталіся па-за ўвагаю. Тое, якое жыццё вёў гэты чалавек, ведае кожны жыхар Мікелеўшчыны, таксама старшыня Мастоўскага сельсавета Людміла Рагацэвіч, якая пражывае ў гэтай вёсцы. Ён так жыў болей за дзясятак гадоў, і аб ім ведаў кожны ўчастковы, які на працягу гэтага часу працаваў тут.

Што датычыць Левых Мастоў, што адзін з удзельнікаў меў багатую крымінальную мінуласць. Пра ўсё тое ведала і старшыня сельсавета, і міліцыя. Аднак ніякіх прафілактычных мераў не прадпрымалі.

Пракурор Мастоўскага раёна Міхаіл Разуваеў як стратэгію далейшых дзеянняў у тым накірунку ў праект пастановы сходу ўнёс наступную прапанову:

— Штодзённы маршрут гэтых грамадзян, за рэдкім выключэннем, не адрозніваецца наватарствам: ад дома і назад. Таму неабходна абавязаць кіраўніцтва Мастоўскага філіяла аблспажыўтаварыства і яго супрацоўнікаў наладзіць цесную сувязь з праваахоўнымі органамі РАУС па ўсіх фактах з`яўлення на аб`ектах гандлю асобаў у стане, які ганьбіць чалавечы гонар.

З гэтага выказвання выхо­дзіць, што пракурор не наведвае крамы, бо там паўсюдна можна пабачыць вывескі: «Асобам у нецвярозым стане алкагольная прадукцыя не адпускаецца».

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание