Наверх
Слоним
ясно
11 °C
Зельва
ясно
11 °C
Волковыск
ясно
11 °C
Мосты
ясно
11 °C
Дятлово
ясно
11 °C
Барановичи
ясно
10 °C
EUR 2.8971
USD 2.4629
RUB(100) 3.3368
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімская бітва 15 чэрвеня 1764 года

4 февраля 2020 9:52
Поделиться:
Караль Станіслаў Радзівіл

Караль Станіслаў Радзівіл

У чэрвені 1764 года пад Слонімам адбылася бітва паміж войскамі Расійскай імперыі і віленскага ваяводы Караля Станіслава Радзівіла, уладальніка горада.

Крызіс у дзяржаве

Першая палова XVIII стагоддзя была часам паступовага заняпаду Рэчы Паспалітай — федэрацыі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага (далей — ВКЛ). За час праўлення саксонскай дынастыі Сасаў (1697-1763) дзяржава нашых продкаў трапіла пад уплыў замежных краін, перш за ўсё Расійскай імперыі. Гэта, урэшце, прывяло да таго, што пасля смерці караля Аўгуста ІІІ ў кастрычніку 1763 года імператрыца Кацярына ІІ вырашыла паставіць на чале Рэчы Паспалітай аднаго са сваіх каханкаў — Станіслава Панятоўскага. Гэтую кандыдатуру падтрымлівала таксама сям`я князёў Чартарыйскіх (або «фамілія»), якія мелі вялізны ўплыў у Вялікім княстве Літоўскім. Свой выбар кіраўніца Расійскай імперыі тлумачыла тым, што Панятоўскі «з усіх суіскальнікаў меў найменш шанцаў і, адпаведна, найбольш павінен быў адчуваць удзячнасць да Расіі».

Для ўздзеяння на паслоў сойму, на якім адбывалася абранне новага караля пад Варшаву ў студзені 1764 года рушыў расійскі корпус на чале з князем Дашковым (3,5 тысяч чалавек). Дадаткова вясною ў Беларусь былі накіраваныя яшчэ два карпусы: з Вялікіх Лукаў генерал-маёра Рэненкампфа (7,5 тысяч чалавек) і з-пад Смаленска князя Валконскага (22 тыс. чалавек). Усяго для падтрымкі абрання Станіслава Панятоўскага Кацярына ІІ накіравала ў Рэч Паспалітую амаль 44 тысячы салдат, чацвёртая частка з якіх у сярэдзіне чэрвеня 1764 года апынулася пад Слонімам. Яны павінны былі разбіць войскі Караля Радзівіла, які выступіў супраць умяшальніцтва Расіі ва ўнутраныя справы сваёй краіны.

Захоп Нясвіжа і Слоніма

30-гадовы ўладальнік Слоніма і Нясвіжа Караль Станіслаў Радзівіл з`яўляўся адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі не толькі Рэчы Паспалітай, але і ўсёй Еўропы. Ён быў падобны ў сваіх учынках да барона Мюнхгаўзена і ўвайшоў у гісторыю пад мянушкай, атрыманай ад свайго ўлюбёнага звароту — «Пане Каханку».

Пасля смерці Аўгуста ІІІ менавіта Караль Радзівіл разам з каронным гетманам Браніцкім і кіеўскім ваяводам Патоцкім стаў галоўным праціўнікам абрання ў якасці новага караля Станіслава Панятоўскага. Каб не дапусціць гэтага, ён 8 мая 1764 года пакінуў сойм у Варшаве, які праходзіў пад наглядам расійскага корпуса князя Дашкова.

Занепакоеная тым, што «пане Каханку» збярэ войска з тэрыторыі сваіх вялізных уладанняў і падыме шляхту ВКЛ на змаганне з захопнікамі, Кацярына ІІ запатрабавала ад Дашкова неадкладна накіравацца ў Беларусь. Расійскі пасол Мікалай Рапнін паведаміў імператрыцы, што Радзівіл «ідзе ў Літву выручаць свае маёнткі». Таму сюды ж рушылі Рэненкампф і Валконскі.

Перспектыва росту колькасці войскаў Радзівілаў турбавала і Чартарыйскіх, якія арганізавалі супраць «пана Каханку» так званую Віленскую канфедэрацыю на чале з канюшым ВКЛ М. Бржастоўскім. Канфедэраты, каб аслабіць Радзівіла, вырашылі пры падтрымцы замежных войскаў захапіць галоўную рэзідэнцыю знакамітага на ўсю Еўропу роду — Нясвіж. Тое павінна было стаць расплатаю за адмову Караля «прыстаць да боку рускага двара».

Ужо 28 мая аб`яднаныя сілы Бржастоўскага і расійскага падпалкоўніка Густава Бока, прайшоўшы з Вільні праз Беняконі, Ліду і Навагрудак, увайшлі ў Нясвіж. Абаронцы схаваліся за сценамі замка, адбіўшы некалькі атак. Але 5 чэрвеня, пасля падыходу 7-тысячнага войска Рэненкампфа, Нясвіж усё ж капітуляваў.

Далей падпалкоўнік Бок, па падказцы Бржастоўскага, вырашыў заняць другое па значнасці ўладанне Радзівілаў у Беларусі — Слонім, які быў захоплены 10 чэрвеня.

Працяг будзе

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание