Наверх
Слоним
ясно
18 °C
Зельва
ясно
18 °C
Волковыск
небольшая облачность
19 °C
Мосты
ясно
19 °C
Дятлово
ясно
19 °C
Барановичи
ясно
18 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Трыялеты

4 февраля 2020 16:21
Поделиться:
крыж, беларускія крыжы

"Пустое голле і крыжы..." Ілюстрацыйнае фота

На паэтычнай хвалі

30

Пустое голле і крыжы —

О, краявід мілога краю!

Я велічы табе жадаю.

Пустое голле і крыжы.

І, як магу, дапамагаю.

Усявышні! Нас засцеражы.

Пустое голле і крыжы

О краявід мілога краю.

31

Віленскі шлях, парослы дзірваном,

У родны край няма дарогі.

Не слухаюцца стомленыя ногі,

Віленскі шлях, парослы дзірваном.

Ды толькі дзе шукаць нам дапамогі,

Калі наўкола дыхае ўсё тлом.

Віленскі шлях, парослы дзірваном,

У родны край няма дарогі.

32

На хутары

Я тут адзін.

Наўкол пануе бабінае лета,

І цяплынёй тваёю не сагрэты,

Я тут адзін.

Бяссонніцай начная душыць цемень,

А да світання шэсць гадзін.

Я тут адзін.

Наўкол пануе бабінае лета.

33

Капаюць бульбу — хлеб другі.

Каляды хутка, сала б дачакацца.

Забыўшы ўсё, мы будзем напівацца.

Капаюць бульбу — хлеб другі.

Вось будзе вольнасць беларусу,

Яго хмяльныя берагі.

Капаюць бульбу — хлеб другі,

Каляды хутка, сала б дачакацца.

34

Галашчока. Прыціснуў мароз.

Рунь жытнёвая стала белай.

Ды не хутка яна будзе спелай.

Галашчока. Прыціснуў мароз.

Усё размерана ў гэтым жыцці,

І на рэчцы з`явіўся шарош.

Галашчока. Прыціснуў мароз.

Рунь жытнёвая стала белай.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание