Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
ясно
2 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
ясно
7 °C
EUR 2.7798
USD 2.5708
RUB(100) 3.366
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Цэнтр Жыровічаў зробяць у стылі «старога горада»

6 февраля 2020 12:54
Поделиться:
жировичи

Жыровічы

Цэнтр аграгарадка Жыровічы Слонімскага раёна да канца траўня набудзе новы выгляд.
Жыровічы

Жыровічы

Жыровічы рыхтуюцца да святкавання юбілейных дат — 550-годдзя з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Святкаванне пройдзе 20 траўня.

Па задуме архітэктараў, паведамляе «Гродзенская праўда», Жыровічы набудуць гістарычнае аблічча ў стылі «старога горада».

Для гэтага падбіраецца адмысловая плітка-брук.

На беразе возера, пасля яго ачысткі і ўпарадкавання, з’явіцца аглядавая пляцоўка.

Таксама паводле праекта цэнтр Жыровічаў будзе азяленены.

Жыровічы

Жыровічы

На рэканструкцыю і добраўпарадкаванне цэнтра аграгарадка паводле абласной інвестыцыйнай праграмы будзе выдзелена 1 мільён рублёў.

За гэтыя грошы будуць заменены інжынерныя сеткі, укладзена новае пакрыццё, мадэрнізавана асвятленне і прыведзены да парадку вадаём каля манастыра.

Акрамя гэтага, каля манастыра будзе ўсталяваны бронзавы помнік прападобнаму Серафіму, архімандрыту Жыровіцкаму. Дзеля гэтага ўжо спілавалі вярбу, якая ўпрыгожвала ўваход у манастыр.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание