Наверх
Слоним
переменная облачность
-2 °C
Зельва
переменная облачность
-2 °C
Волковыск
ясно
-2 °C
Мосты
ясно
-2 °C
Дятлово
ясно
-2 °C
Барановичи
переменная облачность
-3 °C
EUR 2.8371
USD 2.5754
RUB(100) 3.3121
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мастоўскі раён — праблемы прамысловасці на стадыі стварэння

8 февраля 2020 10:53
Поделиться:
ААТ «Мастоўдрэў»

ААТ «Мастоўдрэў»

Новаствораны раён развітай прамысловасцю не вызначаўся.

Акрамя фанернага завода ды Рагозніцкага крухмальнага, існавалі два лесапільныя заводы, дзе працавала 420 чалавек, спіртзавод, 6 млыноў і 6 смалакурань. На тэрыторыі раёна былі таксама чыгуначная станцыя і прыстань на Нёмане.

Фанерны завод братоў Канапацкіх быў самым буйным мясцовым прадпрыемствам, дзе працавала каля 900 рабочых. Да верасня 1939 года самалётная дыхта пастаўлялася нават у Аргенціну і Аўстралію. Для новай ўлады ён быў стратэгічна важны. На пачатку вайны немцы яго разбамбілі, і трэба было яго аднаўляць. Рабіліся тое спехам. Завод быў запушчаны 11 лістапада 1940 года, нягледзячы на тое, што быў не закончаны рамонт абсталявання і аднаўленне перакрыццяў. Усё гэта заканчвалася паралельна з працаю завода і ў маразы.

План першага квартала 1941 года па авіяцыйнай фанеры выкананы на 218%. Як адзначана ў адной пастанове, класавыя ворагі чынілі шкоду: быў падпал завода, паломка станкоў, вентылятараў. Быў спалены галоўны генератар.

Не ўсё ладзілася з дысцыплінай. За першае паўгоддзе 1940 года за прагулы, спазненні і іншыя правіннасці быў звольнены 131 рабочы. Прычына такой дысцыпліны, можа, яшчэ і ў тым, што кваліфікаваная і цяжкая праца аплачвалася ніжэй, чым больш лёгкая.

Як працаваў Рагозніцкі крухмальны ў 1940 годзе, сведчыць пастанова РК ад 21 красавіка 1941 года. Дырэктар завода Гальшынскі мала ўдзяляе ўвагі працы завода. Прадпрыемства несвоечасова падрыхтавана да прыёмкі бульбы, таму ўзнікалі перабоі з прыёмкай. Улік прынятай бульбы не на вышыні.

Ёсць факты крадзяжу бульбы. 100 тон бульбы аслізла і згніло. Фонд заробку за сезон 1940/41 года перарасходаваны на 15%. Расход сыравіны на 1 тону крухмалу складае 6 963 кг бульбы пры плане 6,5 тон. І тут жа знайшлі вінаватых. Імі аказаліся класава варожыя элементы: загвытворчасці кулак Палубочак, глаўбух — класава чужы элемент — Нявінскі.

Не лепшы стан спраў быў і на лесазаводах. У адной пастанове засведчана, што на лесазаводзе №12 маюцца 4 рамы, дзве з іх не працуюць па прычыне зносу. Нягледзячы на гэтыя акалічнасці, прымаецца рашэнне аб стварэнні цэха па выпуску мэблі і іншых тавараў… з адходаў вытворчасці фанернага і лесазаводаў.
Паколькі новая ўлада на заходнія землі прыслала кіруючы персанал, а не спецыялістаў у галінах вытворчасці, то пэўныя пасады займалі мясцовыя спецыялісты, якія мелі вопыт работы. Але як толькі ўзнікалі праблемы, то новая ўлада не магла нічога іншага прыдумаць, як спісаць тое на варожыя класавыя элементы.

Зноў жа вернемся да фанернага завода. Падчас адной такой разборкі было выяўлена, што там працуе чатыры былыя польскія афіцэры: загадчык вытворчасці, загадчык клеявога цэха і інш. Дзве бухгалтаркі і сакратарка дырэктара — жонкі польскіх афіцэраў. Да класава варожых элементаў прыпісалі нават 12 польскіх паляўнічых. Не лепшы стан з кадрамі быў і на лесазаводах. Там на кіруючых пасадах працавалі былыя гаспадары: тэхнарук, глаўбух, начальнікі цэхаў.

Пакуль прыезджыя начальнікі зводзілі рахункі з былымі спецыялістамі і адміністратарамі былой дзяржавы, мясцовыя таксама не праміналі свае былыя крыўды. У 1939 годзе быў замардаваны Браніслаў Корань, які з 1933 года служыў пробашчам у Мікелеўшынскім касцёле. Ходзіць афіцыйная думка, што яго забілі прадстаўнікі мясцовай прасавецкай групоўкі. На хутары Падгала, дзе гэта адбылося, на той момант прыхільнікаў савецкай улады не было. Людзі мелі сваю зямлю і жылі з яе.

Аўтару гэтых радкоў давялося ў свой час гутарыць з людзьмі, якія падрабязна распавялі пра забойства ксяндза.

Пасля таго, як быў заселены хутар Падгала, між яго жыхарамі і жыхарамі вёскі Мікелеўшчына ўзніклі спрэчкі з-за ўрочышча Зялюлька з-за сенажацей. Справа даходзіла да боек. На бок сваіх прыхаджан паўстаў святар. Падчас адной міжусобіцы ён стрэліў з пісталета ў геніталіі аднаму хутараніну. Вайна дала прыдатную нагоду паквітацца.

P.S.
Матэрыялы пра рэпрэсіі на Мастоўшчыне, якія адбываліся ў снежні 1940 года і доўжыліся да сакавіка 1941-га, будуць пададзены пазней.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание