Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
небольшой снег
1 °C
Мосты
небольшой снег
1 °C
Дятлово
небольшой снег
1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.8371
USD 2.5754
RUB(100) 3.3121
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Дама ў белым капялюшыку

9 февраля 2020 9:39
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
Малюнак

Малюнак Яўгена Іванова

Сымон Зяблік прыехаў у санаторый сонечнай кастрычніцкай раніцай. Пакуль уладкаваўся, схадзіў да доктара — ужо і палудзень. Некалькі працэдураў прызначаны на пазнейшы час, таму спяшаць не было куды. Ён у здраўніцы не ўпершыню, ездзіў па розных санаторыях кожны год. Ездзіў не лячыцца, а так, для прафілактыкі. Жыў адзін, меў добрую зарплату, і таму не адмаўляў сабе ні ў чым. Некалі, праўда, па маладосці ды па дурасці ажаніўся, але хутка зразумеў, што гэта справа не для яго. Навошта тая жонка, калі навокал столькі пекных кабет, і многія з захапленнем пазіралі на яго атлетычную фігуру, чорныя вочы і такія ж чорныя ды кучаравыя валасы.

Крыху пазней на рабоце ён завёў каханку, так бы мовіць, службовы раман. Кабета была замужняя, і аднойчы ў яго кабінет уварваўся пакрыўджаны муж. Прыціснуўшы тварам да службовага стала, надаваў тумакоў, паламаў няўдачліваму палюбоўніку нос і ўзяў з яго клятву, што больш да гэнай бабы не падступіцца ні-ні.

Урок пайшоў на карысць. Залячыўшы сінякі і нос, Сымон на першым часе наогул на баб не глядзеў, праціўныя былі ўсе да адной. А потым зноў зайграла кроў. Але ў сваім гарадку заляцацца баяўся нават да дзевак, не тое што да баб. Ездзіў у другія гарады, пасяляўся ў гасцініцы, і ў рэстаране заводзіў шуры-муры з якой нябрыдкай кабетай. Але ненадоўга. Знікаў з яе жыцця, як цень з заходам сонца.

Потым выбраў для сябе новы плацдарм для наступлення на бабскае племя — санаторыі. Жыў там па прынцыпе: канчаецца пуцёўка — канчаецца любоў. Ні тэлефона, ні адраса ніколі не даваў і на дурное бабскае пытанне: «А што потым?» — адказваў няўпэўнена: «Час пакажа…»

Дамы, бывала, соўвалі яму ў жменю лісток са сваімі каардынатамі, спадзеючыся на працяг рамана, але Сымон, вярнуўшыся ў пакой, рваў яго і кідаў у сметніцу. Каб ніякіх слядоў, ніякага «потым».

З гадамі яго чупрына парадзела як войска шведаў пад Палтавай. Вочы страцілі агністы бляск. А тут яшчэ і нага пачала балець. Прыйшлося ўзяць кіёк і ехаць у санаторый лячыцца па-сапраўднаму.

Ён заўсёды сяліўся ў аднамесным нумары, каб ніякіх храпуноў побач не было і ніхто не дакучаў размовамі пра санаторныя раманы. Такіх раманаў у яго хапала на тры тамы, то навошта слухаць пра чужыя?

Прыйшоў у сталовую, калі там ужо было паўнютка народу. За сталом, акрамя яго, сядзелі яшчэ два мужчыны сталага веку. Гэтыя-то напэўна прыехалі толькі лячыцца. Стала самотна — без жаночай кампаніі заўсёды пачуваўся сумна.

Пакуль прынеслі стравы, акінуў поглядам залу. За суседнім столікам сядзелі толькі дамы, і Сымон пашкадаваў, што там усе, а тут ніводнай. Несправядліва. У вочы кінулася адна, што сядзела тварам да іхняга століка. Недзе ягоная равесніца, з прыгожай прычоскай, на вабным твары — умелы макіяж.

«От каб яе закадрыць!» — падумаў з захапленнем, перамешаным з горыччу, бо як закадрыш з кіем у руках?

Так прыкра, здаецца, яму не было ніколі.

— Укаталі Сіўку крутыя горкі… — мармытаў сабе пад нос, вярнуўшыся ў пакой. І, дабаўляючы да санаторных працэдур расціранне, што прывёз з сабой, расціраў моцна, спадзяваўся, што нага калі і не перастане балець зусім, то мо хоць без абрыдлага кія абыдзецца, каб схадзіць на танцы ды бліжэй пазнаёміцца з той кабетай.

Аднойчы, прагульваючыся па санаторным парку, убачыў яе. Ішла пад руку з другой жанчынай. Тут яна была яшчэ прывабнейшая. Апранута ў доўгае светлае паліто, на галаве — белы капялюшык, што так пасаваў да мілага твару. Хацелася павітацца, загаварыць, але ад хвалявання ажно заняло дух. Пасаромеўся, чаго з ім не было ніколі.

«Страціў кваліфікацыю… — падумаў з сарказмам. — Некалі пазнаёміцца з кабетай мог на раз-два».

Праз тыдзень санаторныя працэдуры і дамашняе расціранне далі толк: ён кінуў кій. Хоць нага і балела, але можна было трываць.

Вось і настаў яго зорны час! Як толькі пераступіў парог танцавальнай залы, адразу пачаў перабіраць вачамі жаночы кветнік. Іх тут было многа, як рамонкаў у лузе. Хто сядзеў, хто ля сцяны стаяў. А некаторыя кружылі ў танцы адна з другой. Мужчын было мала, але і тыя не спяшаліся запрашаць. Стаялі выбіралі, перагаворваліся.

Яна танцавала з нейкім маладым развязным абармотам. Нешта шаптаў на вуха з гадзенькай усмешкай на твары. Кабета скрывілася, а потым адпіхнула нахабніка і пайшла, села на
крэсла.

«Вось і правільна! — абрадаваўся Сымон. — Інакш прыйшлося б даць гэтаму мярзотніку па вуху». Так ён некалі рабіў, адваёўваючы жанчыну, якую ўпадабаў.
Але гэта некалі… Цяпер каб хто піхнуў, то, можа, і касцей не сабраў бы.

Ледзь толькі зайгралі нейкую нудную мелодыю, ён паспяшаўся да кабеты. Запрасіў. Яна не адмовіла. Сэрца ў Сымона білася так моцна, нібы прабег стометроўку.

Хворая нага не давала кружыцца, і яны тапталіся на месцы. Было сорамна, бо некалі ж так умеў закружыць партнёрку, што яна проста адрывалася ад зямлі. Але гэта некалі…

Калі танец скончыўся, ён правёў даму на месца і сеў побач.

— Можна, я з вамі яшчэ патанцую? — сказаў і спалохаўся, што яна не згодзіцца.

Згадзілася. Зноў, топчучыся на месцы, прашаптаў ёй на вуха:

— А я вас адразу прыкмеціў, як толькі першы раз зайшоў у сталовую…

— І я адразу…

— Усё баяўся падысці.

— Надта ж ты нясмелы стаў, Сымон. Проста не верыцца.

— Вы мяне ведаеце?!

— Забудзеш цябе… Спачатку была вялікая крыўда, а потым усё мінулася, як зноў выйшла замуж і нарадзіла сына.

— Ты — Вера?! Мая жонка, мая вялікая любоў…

— Ну, пра любоў прашу не заліваць. Была б любоў, то не кінуў бы.

Яна з пагардай адпіхнула яго і пайшла з залы. Сымон спачатку памкнуўся следам. Ды спыніўся.

Вярнуўся ў пакой. Зноў моцна забалела нага.

Падышоў да акна. Адчыніў фортку. Закурыў.

На ясным небе мігцелі зоркі, нібы насміхаліся з яго…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание