
Ілюстрацыйнае фота
Медалём «За бездакорную службу» ІІ ступені ўзнагароджаны начальнік штаба — першы намеснік камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады палкоўнік Юрый Лоўчы і намеснік камандзіра па ўзбраенні — начальнік тэхнічнай часці 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады палкоўнік Аляксандр Сідарэнка.
Медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені атрымае начальнік медыцынскай службы 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады падпалкоўнік медыцынскай службы Пётр Слезнік, камандзір узвода забеспячэння роты аховы і абслугоўвання 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады старшы прапаршчык Барыс Толкун, а таксама старшы інжынер апаратнага аддзялення 354-й радыёнавігацыйнай часці маёр Дзмітрый Шыкуць.
Адпаведны ўказ быў падпісаны 6 лютага.