
Ілюстрацыйнае фота
На паэтычнай хвалі
Брыльянты кропель на траве
Пад сонцам ззяюць,
У іх святло вачэй жыве
Тых, што натхняюць
Кахаць і бачыць хараство,
І сэнс знаходзіць…
Тваіх вачэй гэта святло
Са мною ходзіць,
Як сонца небам, як Зямля
Услед за сонцам.
Святла алхімія твая
Не мае донца.