Наверх
Слоним
ясно
9 °C
Зельва
ясно
9 °C
Волковыск
туман
10 °C
Мосты
туман
10 °C
Дятлово
туман
10 °C
Барановичи
ясно
8 °C
EUR 3.0046
USD 2.5402
RUB(100) 3.3226
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскія дзяўчаты ўдала цягаюць жалеза

14 февраля 2020 17:27
Поделиться:
Пераможцы

Пераможцы Таццяна Барташ і Ўладзіслава Богдан

На ЦСК "Нёман" у Гродне прайшоў кубак і першынство вобласці па цяжкай атлетыцы сярод моладзі да 23 гадоў. Шэсць выхаванцаў ДЮСШ №1 Слоніма з іх трэнерам Таццянай Барташ прывезлі дамоў шэсць медалёў.

Лепшымі цяжкаатлеткамі з нашага горада на спаборніцтвах сталі Таццяна Барташ і Уладзіслава Богдан. Таццяна выступала ў вагавай катэгорыі 71 кг (у рыўку выціснула 55 кг, у штуршку — 69 кг), а Уладзіслава — у вагавай катэгорыі 76 кг (рывок — 60 кг, штуршок — 73 кг).

Сярэбраныя медалі на першынстве заваявалі сланімчанкі Аляксандра Ізюмская (64, 43/50 кг) і Вікторыя Есімчык (+87, 60/70 кг).

3 месца

Гулер Вікторыя на 3 месцы

Адзіным хлопцам, які змог узняцца на п`едэстал гонару, стаў Арцём Астапчык. У вагавай катэгорыі 89 кг ён выціснуў у рыўку 110 кг, а ў штуршку — 140 кг.

Вікторыя Гулер у вагавой катэгорыі 55 кг паказала трэці вынік (42/57 кг).

Арцём Астапчык

Наш хлопец Арцём Астапчык на п’едэстале

У барацьбе за кубак Гарадзенскай вобласці сярод жанчын не было роўных камандзе з Ашмянскага раёна, а ў мужчын — з Лідскага. За трэцяе агульнакаманднае месца сярод жанчын нашы спартсменкі спрачаліся з цяжкаатлеткамі з Гродзенскай вобласці і, на жаль, саступілі па ачках — 67:99.

Мацнейшыя цяжкаатлеты Гродзеншчыны будуць удзельнічаць у Кубку (мужчыны, жанчыны) і першынстве Беларусі сярод моладзі да 23 гадоў. Ён пройдзе ў канцы лютага ў Барысаве.

Наш канал в Telegram