Наверх
Слоним
ясно
17 °C
Зельва
ясно
17 °C
Волковыск
ясно
17 °C
Мосты
ясно
17 °C
Дятлово
ясно
17 °C
Барановичи
ясно
16 °C
EUR 2.7798
USD 2.5708
RUB(100) 3.366
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Як карэспандэнт «ГС» завінаваціўся перад органамі правапарадку

15 февраля 2020 10:30
Поделиться:
УВД Гродненского облисполкома

Ілюстрацыйнае фота

Напрыканцы мінулага года ў Мастах меўся быць разгляд адміністрацыйнай справы грамадзяніна Яўгена В. Паколькі працэс адкрыты, то Яўген запрасіў прысутнічаць на ім карэспандэнта «ГС». Аднак капітан міліцыі Гузарэвіч катэгарычна забараніў Язэпу Палубятку праходзіць у памяшканне Мастоўскага РАУС.

Язэп Палубятка з тым не пагадзіўся і напісаў заяву на імя начальніка міліцыі палкоўніка Шастака, дзе ўказаў, якія пункты закона і канстытуцыі былі парушаны адносна яго.

У адказе начальнік Мастоўскага РАУС Эдуард Шастак паведаміў журналісту, што маюцца ведамасныя дакументы, якімі карыстаўся капітан Гузарэвіч і згодна з якімі меў падставы не прапускаць Палубятку ў будынак міліцыі. З адказу начальніка міліцыі вынікала, што ведамасныя дакументы вышэйшыя па рангу за закон і канстытуцыю. Аб гэтым Язэп Палубятка распавёў у скарзе, накіраванай у Гродзенскае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў.

Адказ, атрыманы з вобласці за подпісам начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС В. Баклагі, меў ужо іншую трактоўку здарэння, чым адказ начальніка мастоўскай міліцыі.

Цытуем: «Устаноўлена, што, знаходзячыся ў адміністрацыйным памяшканні РАУС, на прапанову супрацоўнікаў Вы адмовіліся ад працэдуры асабістага агляду… Іншых перашкод для Вашага ўдзелу пры разглядзе адміністрацыйнай справы В.Я.С., роўна як і ў дзеяннях супрацоўнікаў РАУС, не ўстаноўлена».

В. Баклага не праверыў адзін пункт скаргі, дзе, каб устанавіць ісціну, прапаноўвалася даследаваць відэазапіс з фае Мастоўскага РАУС ад 5.11.2019 г. у інтэрвале часу 13.50-14.50. Акрамя таго, відэазапіс таго эпізоду вёў таксама капітан міліцыі Гузарэвіч. З гэтых запісаў можна ўпэўніцца, што супрацоўнікі Мастоўскага РАУС не прапаноўвалі карэспандэнту «ГС» прайсці працэдуру агляду, а проста не прапускалі ў будынак.

Цяпер засталося дачакацца, якую версію таго здарэння агучаць у МУС РБ, куды накіроўваецца чарговая скарга.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание