Наверх
Слоним
переменная облачность
2 °C
Зельва
переменная облачность
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
небольшая облачность
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Былая работніца паскардзілася на кіраўніка. Разабраліся: дырэктару — вымова, механіку — на 10% пазбаўлення прэміі за месяц

16 февраля 2020 9:00
Поделиться:
Слонімгаз

Ілюстрацыйнае фота metallprofil.by

Напрыканцы 2019 года былая супрацоўніца вытворчага ўпраўлення «Слонімгаз» Вера Сахончык напісала заявы ў Камітэт дзяржаўнага кантролю і Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, у якіх паведамляла пра перавышэнне службовых паўнамоцтваў дырэктарам прадпрыемства Андрэем Кавальчуком.

У сваіх заявах жанчына паведамляла, што Кавальчук прымушаў механіка прадпрыемства Лазуту і вадзіцеля Ваўка праходзіць тэхагляд яго асабістага аўтамабіля «Аудзі-80» у працоўны час у 2017-м, 2018-м і 2019 гадах, а таксама аддаваў машыну на рамонт у майстэрню ВУ «Слонімгаз». Да заявы былі прыкладзены дакументы аб праходжанні тэхагляду дырэктарскай машыны ў названыя гады названымі асобамі ды DVD-R-дыск з відэаролікам рамонту.
Адрэагаваць на заявы спадарыні Сахончык Міністэрства энергетыкі даручыла сталічным спецыялістам дзяржаўнага вытворчага аб`яднання «Белпалівагаз», якія ў студзені 2020 года прыехалі ў Слонім і правялі праверку.

Рамонт

У боксе ВУ «Слонімгаз»

Праверка выявіла шэраг парушэнняў у дзейнасці ВУ «Слонімгаз». А менавіта: выкарыстанне механікам Лазутам свайго працоўнага часу і часу падначаленых яму работнікаў для вырашэння асабістых пытанняў, зыход Лазуты з працы раней часу, адсутнасць кантролю з боку галоўнага інжынера прадпрыемства Шаўчэнкі за выкананнем працоўнай і вытворчай дысцыпліны падначаленымі ды адсутнасць неабходнага кантролю з боку дырэктара філіяла Кавальчука за выкананнем працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў цэлым у філіяле ВУ «Слонімгаз».

Па выніках праверкі генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз» Яўген Смірноў сваім загадам аб`явіў вымову дырэктару ВУ «Слонімгаз» Андрэю Кавальчуку, а галоўнаму інжынеру філіяла Андрэю Шаўчэнку ўказаў на неабходнасць узмацнення кантролю за выкананнем працоўнай і выканаўчай дысцыпліны падначаленых работнікаў.

Са свайго боку дырэктар ВУ «Слонімгаз» Андрэй Кавальчук 27 студзеня 2020 года выдаў загад аб дысцыплінарным спагнанні з механіка Аляксандра Лазуты.
Як высветліла праверка, механік Лазута са згоды дырэктара Кавальчука часам выкарыстоўваў яго машыну ў асабістых мэтах. Таму і тэхагляд яе са сваёй ініцыятывы праходзіў у 2017-м і 2019 гадах часткова ў працоўны час, а ў 2018 годзе папрасіў гэта зрабіць вадзіцеля Ваўка.

У сакавіку 2017 года на тэхагляд дырэктарскай машыны механік патраціў 11 мінут працоўнага часу, што пацягнула пераплату яму заробку на 1 рубель і 03 капейкі. У жніўні 2019 года на гэтую ж працэдуру ў Лазуты пайшло 34 мінуты працоўнага часу, за які пераплата заробку склала 4 рублі і 32 капейкі.

Такім чынам механік Андрэй Лазута нанёс свайму прадпрыемству стратаў на агульную суму 5 рублёў 35 капеек. Гэтую суму і загадаў спагнаць з механіка дырэктар Кавальчук. Але гэта быў ужо другі пункт яго загаду. А першым пунктам дырэктар аб`явіў механіку вымову і пазбавіў яго 10% прэміі за студзень 2020 года…

Такая гісторыя нашага гарадка.

P.S.
Факты рамонту аўтамабіля дырэктара ў майстэрні ВУ «Слонімгаз» праверка не пацвердзіла. Факт знаходжання «Аудзі-80» Андрэя Кавальчука ў гаражным боксе ВУ «Слонімгаз» патлумачылі неабходнасцю тэрміновага агляду хадавой часткі машыны пасля таго, як па дарозе на працу механік Лазута патрапіў колам у глыбокую выбоіну.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание