Наверх
Слоним
переменная облачность
2 °C
Зельва
переменная облачность
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
небольшая облачность
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мастоўскі раён: рэпрэсіі

16 февраля 2020 11:14
Поделиться:
рэпрэсіі

Ілюстрацыйнае фота

Новая ўлада на Мастоўшчыне адначасова са зменамі ў эканамічных і грамадскіх стасунках тутэйшых людзей распачала палітыку рэпрэсій супраць іх. Планава, мэтанакіравана.

Рэпрэсіі праводзіліся не толькі супраць дарослага насельніцтва, але і супраць старых і немаўлят. Перада мною спіс рэпрэсаваных, складзены паводле дадзеных УУС Гродзенскага аблвыканкама на 1.01.1998 года. Тут неабходна зрабіць істотную заўвагу. У спісе ўказаны асобы, якія былі рэпрэсаваны, але на пачатак 1998 года рэабілітаваныя. У спісе не пазначаны тыя, хто яшчэ не рэабілітаваны. Няма ў спісе і тых, хто ўпамінаўся ў мінулых артыкулах: польскія і белагвардзейскія афіцэры ды іншыя асобы. У тым спісе 395 асобаў (як старых, так і немаўлят), якім новая ўлада ў адзін момант зламала лёс і жыццё. Гэты хапун датычыў выключна сельскага насельніцтва. Агулам у раёне адбылося дзве хвалі рэпрэсіі: адна ў 40-м годзе, другая — на пачатку 50-х.

Зараз мы закранем рэпрэсіі 40-х. Яны прайшлі ў два этапы з розніцай у два месяцы. Першая — самая буйная — адбылася 10 лютага 1940 года. Яна была добра спланавана і праведзена на высокім узроўні. Вы можаце ўявіць сабе, якія былі задзейнічаны сілы. За адзін дзень па ўсім раёне было арыштавана і вывезена 40 сем`яў — гэта амаль 200 чалавек.

13 красавіка таксама была маштабная аперацыя з удзелам НКУСаўцаў, але меншага маштабу — пацярпелі 18 сем`яў.

На працягу 40-га года было яшчэ каля дзясятка адзіночных затрыманняў. Пад молах новай улады патрапілі асаднікі (асобы, якім польскі ўрад на тэрыторыі Заходняй Беларусі надзяляў землі) — 20 сем`яў, члены сямей рэпрэсаваных — 12 сямей, службоўцы польскай лясной аховы (леснікі) — 7.

Выклікае здзіўленне, што ў некаторых справах характар абвінавачвання не пазначаны. Гэта дзесяць сям`яў.

Яшчэ адна невялікая група рэпрэсаваных — сацыяльна небяспечныя элементы. Такіх было пяць. Чамусьці такімі элементамі былі яўрэі. Паколькі больш за іншых было вывезена асаднікаў, то колькасць польскіх сем`яў складала каля 30. І беларусаў ніхто не шкадаваў —
рэпрэсавана 10 сем`яў.

Арыштоўвалі цэлымі сем`ямі. Івана Багдановіча з Левых Мастоў, якому на той час было 61 год, арыштавалі як былога служачага польскай паліцыі і выслалі з усёй сям`ёй, якая налічвала 7 чалавек.

Іван Бочка з вёскі Котчына, якому на той момант не было і года, быў сасланы з сям`ёю. У іх справе характар абвінавачвання не ўказаны. Сям`я была вызвалена на пачатку 1946 года, а рэабілітавана толькі ў 1992-м.

У Анастасіі Танчык з вёскі Чарлёнка сын Аляксандр на пасяленні памёр. Яму яшчэ не было і года. Разам з Анастасіяй і яе дзецьмі была арыштавана і выслана пляменніца Леакадзія. Чым яны завінаваціліся, у справе не пазначана.

Сям`я Антона Валчкевіча, які на той час меў 65 гадоў, у складзе 11 чалавек была вывезена як сям`я рэпрэсаванага. Хто быў той рэпрэсаваны, устанавіць не ўдалося. Усе яны вызвалены ў 1945 годзе. Рэабілітаваны праз 50 гадоў.

Такіх прыкладаў мноства, толькі за імі стаяць зламаныя чалавечыя лёсы, у большасці сваёй нічым нявінных людзей.

Рэабілітацыю рэпрэсаваных таго часу пачаў УУС Гродзенскага аблвыканкама на пачатку

90-х гадоў, яна доўжылася да 1998 года. Як абстаяць справы з тым працэсам цяпер, звестак няма, і невядома, ці мае ён працяг.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание