Наверх
Слоним
переменная облачность
2 °C
Зельва
переменная облачность
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
небольшая облачность
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Cлонімская школьніца заваявала золата ў пажарна-выратавальным спорце

17 февраля 2020 10:15
Поделиться:
Карына Місцюкевіч

Карына Місцюкевіч

Карына Місцюкевіч з СШ №10 Слоніма заваявала залаты медаль у рэспубліканскім першынстве па пажарна-выратавальным спорце сярод дзяўчат (юніёрак) і жанчын у закрытых памяшканнях. Спаборніцтвы праходзілі 13 і 14 лютага ў мястэчку Светлы Гай Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

У спаборніцтвах удзельнічала больш за дзвесце юных спартсменак з дзевяці каманд, якія прадстаўлялі абласныя цэнтры, Мінск, а таксама каманды камандна-інжынернага і Гомельскага інжынернага інстытутаў.

Карына Місцюкевіч 1

Карына Місцюкевіч

Удзельніцам трэба было пераадолець 100-метровую паласу з перашкодамі і падняцца па штурмавых усходах на другі і трэці паверхі навучальнай вежы. З выкананнем першага задання лепш за ўсё справілася Карына Місцюкевіч. Дзяўчына трапіла ў склад зборнай каманды ад Гродзенскай вобласці па выніках папярэдніх спаборніцтваў.

Стала вядома, што цяперашняе першынство па пажарна-выратавальным спорце з`яўлялася адборачным этапам перад галоўным спаборніцтвам, якое пройдзе гэтым летам у Харватыі — чэмпіянатам свету па пажарна-выратавальным спорце.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание