Наверх
Слоним
ясно
9 °C
Зельва
ясно
9 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
ясно
9 °C
EUR 3.0046
USD 2.5402
RUB(100) 3.3226
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Трыялеты пра каханне

17 февраля 2020 17:02
Поделиться:
Жанчына

Ілюстрацыйнае фота

На паэтычнай хвалі

35

Хай жа сумленне душу не трывожыць,

Вечар вясновы ўлетку забыты.

Восеньскім ветрам яблыкі збіты.

Хай жа сумленне душу не трывожыць.

Голае голле, сад цемрай спавіты,

Ды адзінота сцежкаю крочыць.

Хай жа сумленне душу не трывожыць,

Вечар вясновы ўлетку забыты.

36

Як скончылася ўсё неспадзявана,

Ад першых маразоў застылі губы.

Душа баліць ад тое згубы.

Як скончылася ўсё неспадзявана.

Заціхлі ў сэрцы велічныя трубы,

Не спета песня, нота абарвана…

Як скончылася ўсё неспадзявана,

Ад першых маразоў застылі губы.

37

Вам гэты верш не даспадобы,

Развага тут, як чуласць і трывога.

У кожнага свая дарога.

Вам гэты верш не даспадобы.

У рэшце рэшт і ў злосці ёсць трывога,

Як у каханні — забыцця знямога.

Вам гэты верш зусім не даспадобы,

Развага тут як чуласць і трывога.

38

Учарашні дзень ужо не знойдзеш,

І час не вернеш, што прайшоў.

…Душой ад згубы адышоў.

Учарашні дзень ужо не знойдзеш.

Ты помніш? Той першы раз, як я прыйшоў?

Ты зараз моўчкі побач пройдзеш…

Учарашні дзень ужо не знойдзеш,

І час не вернеш, што прайшоў.

Наш канал в Telegram