У чацвер, 13 лютага, у Магілёве прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па атлетыцы сярод юніёраў і юнакоў. Пераможцы адборачных спаборніцтваў з шасці абласцей і горада Мінска змагаліся паміж сабой за права выступіць у міжнароднай юніёрскай матчавай сустрэчы, якая праз два тыдні пройдзе ў сталіцы Беларусі.

Маргарыта Карпенка набліжаецца да фініша
У складзе каманды з Гродзенскай вобласці ўдзельнічалі некалькі слонімскіх дзяцей. У бегу на 2000 метраў з перашкодай Маргарыта Карпенка здолела абагнаць сваю саперніцу з Мінска на 10 секунд. Гэта дазволіла ёй падняцца на вышэйшую прыступку пастамента. Час Маргарыты Карпенка — 6 хвілін 55,17 секунды. Менш паспяховай юніёрка стала ў бегу на 3000 метраў. Дзяўчына фінішавала трэцяй з часам 10 хвілін 38,33 секунды, саступіўшы саперніцам з Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.
Сланімчанка Аляксандра Чура ў першынстве стала другой у скачках у даўжыню і ў трайным — 5,63 м і 12,06 м. У абедзвюх дысцыплінах першае месца юніёрка саступіла магіляўчанкам.