Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
ясно
1 °C
Мосты
ясно
1 °C
Дятлово
ясно
1 °C
Барановичи
ясно
7 °C
EUR 2.7798
USD 2.5708
RUB(100) 3.366
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Жыхары Пятралевічаў на Слонімшчыне зноў патрабуюць ад уладаў водаправод

17 февраля 2020 8:54
Поделиться:
Пятралевічы

Вёска Пятралевічы

Старшыням Слонімскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў Генадзю Хомічу і Алегу Таргонскаму, а таксама дэпутату Палаты прадстаўнікоў Валянціну Семяняку 5 лютага былі адпраўлены лісты жыхароў прыгарадных вёсак Пятралевічы-1 і Пятралевічы-2 з прапановай пракласці ў вёсцы водаправод за бюджэтны кошт.

Першы раз праблема з вадой востра паўстала ў жыхароў Пятралевічаў у 2016 годзе, калі летам у многіх калодзежах прапала вада. На той час улады прапанавалі будаваць водаправод па формуле долевага ўдзелу 50 на 50: палова сродкаў выдаткоўваецца з бюджэту, а другую палову аплачваюць вяскоўцы. Кошт пытання на той час складаў прыкладна паўтары тысячы рублёў з двара, не ўлічваючы падвод вады ад цэнтральнай трубы ў хату, які кожны гаспадар павінен быў аплаціць самастойна. Па планах водаправод мусіў быць зроблены ў 2018 годзе, але ні тады, ні ў наступным годзе да будаўніцтва так і не прыступілі — у пятралеўцаў папросту не знайшлося на гэта грошай.

Тым часам сітуацыя з вадой у вёсцы яшчэ больш пагоршылася. У 2019 годзе не толькі ў калодзежах, але і ў некаторых свідравінах, якія парабілі гаспадары, знікала вада.

«У гэтым годзе наша вёска застанецца цалкам без пітной вады. Гэту праблему патрэбна вырашаць у карацейшыя тэрміны, паколькі яна вельмі востра адбіваецца на нашым жыццезабеспячэнні. У такой сітуацыі мы прапануем пракласці цэнтральнае водазабеспячэнне за кошт бюджэтных сродкаў альбо іншай крыніцы фінансавання. Падводку труб непасрэдна да дамоў мы гатовы правесці за свой кошт», — напісалі ў сваіх лістах да мясцовых уладаў пятралеўцы.
Лісты да мясцовых уладаў і сталічнага дэпутата падпісалі адпаведна 78 і 79 чалавек. Цяпер людзі чакаюць адказу.
Мы і далей будзем сачыць, як разгортваюцца падзеі вакол пракладкі водаправода ў Пятралевічах.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание