
Дарожнікі

З генералам
На фотаздымак з генералам, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», першым адгукнуўся Андрэй Астапенка.
— Злева ў куце на здымку з дыктафонам у руцэ стаіць Сяргей Аляксандравіч Прасняк, колішні рэдактар «Слонімскага весніка». З ім побач з блакнотам у руках — карэспандэнт «Газеты Слонімскай» Валянцін Чурыла. На здымку бачна, што журналісты гутараць з тагачасным міністрам абароны Беларусі Аляксандрам Пятровічам Чумаковым, генерал-палкоўнікам, які прыязджаў у Слонім, — расказаў Андрэй Васільевіч.
Другім, хто пазнаў усіх герояў на здымку, быў наш чытач Сяргей Раташ. Сяргей Мікалаевіч успомніў, як у 1981-1982 гадах служыў тэрміновую вайсковую службу ў дывізіі ва Уруччы пад Мінскам, якой камандаваў тады палкоўнік Чумакоў.
Нашы чытачы Уладзімір Крынчык і Ігар Іўчанка пазналі на фотаздымку Сяргея Прасняка і Валянціна Чурылу.
Фота з архіва «ГС»