Наверх
Слоним
небольшая облачность
25 °C
Зельва
небольшая облачность
25 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
26 °C
Мосты
облачно с прояснениями
26 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
26 °C
Барановичи
ясно
24 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімская каманда «Талент-2010» зноў паказала нораў

22 февраля 2020 10:15
Поделиться:
Талент-2010

У гульні — «Талент-2010»

У аграгарадку Квасоўка Гродзенскай вобласці з 14 да 16 лютага праходзіў юбілейны — дзясяты па ліку — турнір па міні-футболе памяці героя Беларусі У. І. Крэмко. Слонімская каманда «Талент-2010» стала на ім сярэбраным прызёрам.

У турніры ўдзельнічала дзесяць каманд, якія былі падзеленыя на дзве групы. Упершыню гуляла ў футбол каманда дзяўчат — «Белкард». Пазмагацца за першае месца прыехалі госці з Калінінградскай вобласці, СШАР горада Светлы. Гульня праходзіла па кругавой сістэме. Тры лепшыя каманды з кожнай з груп сустракаліся ў наступным этапе.

Талент-2010 1

У першы дзень турніру сланімцы сустрэліся з камандай «Вішнявец». Дзякуючы галам Арцёма Германа і Цімура Бебеша перамога была за нашымі футбалістамі. У гэты ж дзень яны сустрэліся з мясцовай камандай «Квасоўка-Бэта» . Гаспадары поля першымі закінулі мяч у вароты, але слонімцы хутка сумелі адыграцца. Абаронца Ілля Дваяжонаў праз цэнтр поля перадае «гумавую сферу» хутканогаму Арцёму Болвану — і той завяршае пас трапным ударам.

Аднак утрымаць раўнавагу сланімцам не атрымалася, і да канца гульні сапернік забівае яшчэ адзін гол. Вынік — 2:1 на карысць каманды гаспадароў.

На наступны дзень выхаванцы Руслана Корнева сустракаліся з камандай «Нёман», якая напярэдадні двойчы прайграла. Пасля двух прапушчаных мячоў слонімцы здолелі нарэшце праціснуцца да варот саперніка і нават трапіць у вароты. Але на адзін забіты гол слонімцы атрымалі яшчэ два ад нёманцаў.

Талент-2010 2

Пасля перарыву двойчы адзначыўся Сцяпан Мачучка, па адным разе — Цімур Бебеш і Арцём Болван. Гульня закончылася нічыёй — 4:4.

У гульні з дзяўчатамі было няпроста. Але дзякуючы галам Сцяпана Мачучкі, Кірыла Шырка, Арцёма Германа выхаванцы Руслана Корнева змаглі ўтрымаць перамогу і выйсці ў наступны этап гульні. Акрамя слонімцаў, у наступны раўнд таксама перайшлі каманды «Квасоўка-Бэта» і «Белкард» (дзяўчаты).

Талент-2010 3

Наступныя дзве гульні аказаліся не вельмі лёгкімі для слонімцаў. З нязначнай перавагай у ліку (2:1, закінулі Сцяпан Мачучка і Арцём Герман) «Талент-2010» абыграў каманду з Лагойска. У матчы з расіянамі яны наогул прайгралі, так і не здолеўшы закінуць хоць адзін мяч у браму.

Затое каманда з горада Светлы засмучала нашых футбалістаў двойчы. У фінальнай гульні з «Квасоўкай-Альфа» каманда са Слоніма святкавала перамогу. Арцём Герман, Сцяпан Мачучка, Раман Збароўскі закінулі свае мячы ў першым тайме, а Аляксей Чылік — у другім. Адказаць на нашы галы сапернік не здолеў.

узнагароды

Лепшым абаронцам турніру прызнаны Цімур Бебеш. Залатыя медалі павезлі з сабой расіяне.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание