
Футбол

Перад гульнёй
У турніры ўдзельнічала 10 каманд. Большасць зборных складалася з навучэнцаў дзяржаўных ўстаноў — з СШ № 2 і №8 Слоніма, аграрна-тэхнічнага каледжа (Жыровічы) і прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці (Слонім). Таксама былі футбалісты з Мінскай духоўнай семінарыі і нядзельных школ прыходаў храма вялебнапакутніка Афанасія Брэсцкага горада Слоніма і храма Казанскай іконы Божай Маці вёскі Шылавічы. Яшчэ некалькі каманд складалася з дарослых удзельнікаў. Яны абаранялі гонар аграмястэчка Сялявічы, ААТ «Слонімскі мясакамбінат», а таксама вайсковай часці 33933.
Сам турнір праходзіў у некалькі этапаў. Падчас упартай барацьбы галоўны прыз — кубак Слонімскага благачыння — дастаўся камандзе з аграгарадка Шылавічы. Удзельнікам турніру ад Слонімскага благачыння таксама ўручылі кнігі, іконы і салодкія прызы.