Наверх
Слоним
переменная облачность
23 °C
Зельва
переменная облачность
23 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
22 °C
Мосты
облачно с прояснениями
22 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
22 °C
Барановичи
небольшой дождь
21 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Слоніме запусцілі ў эксплуатацыю другі ў Беларусі біягазавы комплекс

27 февраля 2020 21:09
Поделиться:
У Слоніме, на адкрыцці біягазавага комплексу, было людна

На адкрыцці біягазавага комплексу ў Слоніме было людна

27 лютага на Слонімскім водаканале адкрылі першы ў Гродзенскай вобласці і другі ў краіне біягазавы комплекс.
Хлеб ды соль

Хлеб і соль ды праца папарацы

З гісторыі праекта
Кошт праекта склаў 4,2 млн. еўра. Ён паўстаў у 2012 годзе і пабудаваны на сродкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Шведскага агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага развіцця (SIDA).
Мэтай праекту было аказанне дапамогі ў паслугах па каналізацыі шляхам павышэння ступені ачысткі сцёкавых вод і ўстановак біягазавых комплексаў. Біягазавы комплекс будзе атрымліваць электрычную і цяплавую энергію са змесціва, якое ўтвараецца на ачышчальных збудаваннях.

Памятны знак, адкрываюць

Адкрываюць памятны знак

Адкрылі

Адкрылі

Што дае біягазавы комплекс
На комплексе ўстаноўлены два кагенератары магутнасцю 136 кВт кожны. Пераўтварэнне энергаёмкасці біягазу на іх у электраэнергію складзе каля 39%. Агульная эфектыўнасць, у тым ліку і цяплавая энергія на выхадзе, складзе не менш за 84%.
Зменшыцца колькасць выкідаў парніковых газаў у атмасферу на 246,6 т/год, ці на 71 %.
Гадавая выпрацоўка электраэнергіі будзе 2 025,4 МВт/год, што складае 60% ад энергаўжывання ачышчальных збудаванняў і 27% ад агульнага энергаўжывання аб’ектаў ААТ “Слонімскі водаканал”.

Асвячэнне

Асвячэнне

Комплекс гатовы да эксплуатацыі

Комплекс гатовы да эксплуатацыі

Да ведама
Першы біягазавы комплекс у Беларусі з’явіўся ў Баранавічах, другі цяпер у Слоніме, а трэці плануюць пабудаваць у Віцебску.

Фота наш. кар.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание