Наверх
Слоним
переменная облачность
2 °C
Зельва
переменная облачность
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
небольшая облачность
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Як выглядаў пашпарт жыхара Слонімскага павету 100 гадоў таму

27 февраля 2020 14:10
Поделиться:
Пашпарт

Пашпарт жыхара Слонімскага павету ўзору 1923 года. Фота allegro.pl

На інтэрнет-аўкцыёне allegro на таргі выстаўлены пашпарт жыхара Слонімскага павету, які быў выдадзены яму ў 1923 годзе, амаль сто гадоў таму.
Пашпарт. Фота allegro

Пашпарт. Фота allegro

Дакумент выпісаны на імя Станіслава Маркушэўскага, жыхара Рэчы Паспалітай. Аформлены пашпарт на польскай мове.

На першай старонцы ўказаны нумар пашпарта і серыя.

Першая старонка пашпарта. Фота allegro.pl

Першая старонка пашпарта. Фота allegro.pl

На другой — уклеены фотаздымак уладальніка дакумента і стаіць ягоны подпіс.

На трэцяй старонцы змешчана апісанне росту, колеру вачэй, формы твару, вуснаў і носа. Так, Станіслаў Маркушэўскі быў сярэдняга росту, меў шэрыя вочы, прапарцыянальны нос і авальную форму твару.

Пашпарт. Фота allegro.pl

Другая і трэцяя старонкі пашпарта. Фота allegro.pl

Далей указвалася, ці ўмее уладальнік пашпарта пісаць і чытаць і на якой мове размаўляе. Станіслаў Маркушэўскі валодаў дзвюма мовамі — польскай і расейскай.

На 4-й старонцы ўпісвалася імя і прозвішча ўладальніка пашпарта, яго дата нараджэння, імёны бацькоў, рэлігія, род заняткаў, сямейнае становішча, нацыянальнасць.

Старонкі пашпарта.

Старонкі пашпарта. Фота allegro.pl

Станіслаў Маркушэўскі ўказаў, што ягоных бацькоў звалі Люцыян і Марыя і што ён па нацыянальнасці паляк.

Старонкі пашпарта.

Старонкі пашпарта. Фота allegro.pl

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание