Наверх
Слоним
переменная облачность
23 °C
Зельва
переменная облачность
23 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
23 °C
Мосты
облачно с прояснениями
23 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
23 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
23 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Пятралевічах вяскоўцы і ўлады вырашылі будаваць водаправод

29 февраля 2020 8:50
Поделиться:
вяскоўцы

Слухаюць і занатоўваюць

20 лютага вяскоўцы і мясцовыя ўлады зноў абмяркоўвалі на сходзе спосабы і магчымасць пракладкі водаправода ў вёсках Пятралевічы-І і Пятралевічы-ІІ на Слонімшчыне.

Праблема з вадой там абвастрылася ў апошнія некалькі гадоў, калі спачатку ў калодзежах на вясковых узвышшах, а потым і ў некаторых свідравінах пачала прападаць вада. Ці то ў звязку з сухімі летамі і бясснежнымі зімамі, ці то з нейкіх іншых прычын, але ўзровень грунтовых водаў у Пятралевічах апошнім часам рэзка знізіўся. Нейкі час у вёскі пітную ваду нават падвозілі аўтавозкай са Слонімскага водаканала, але потым гэту практыку перапынілі.

Вяскоўцы 1

Вяскоўцы ў зале

З гісторыі пытання

У 2016 годзе жыхары Пятралевічаў і мясцовыя ўлады на чале з тады яшчэ старшынёй Слонімскага райвыканкама Алегам Таргонскім вырашылі весці ў вёску водаправод па формуле: 50% плацяць жыхары, а 50% — з бюджэту. Пачалася праца. Але справа рухалася не так хутка, як хацелася б, па прычыне слабай плацежнай здольнасці пятралеўцаў.

На той час у лічбах гэта выглядала так: з 159 жылых дамоў у вёсках Першыя і Другія Пятралевічы жыхарам патрэбна было сабраць 200 тысяч рублёў (на сённяшнія грошы), каб толькі падвесці трубу з вадой да кожнай хаты. Пры стоадсоткавым удзеле ў праекце гаспадароў кожны мусіў заплаціць 1258 рублёў.
На 1 снежня 2018 года грошы за водаправод на рахунак кааператыва «Петрагаз», праз які збіралі сродкі на праект, пералічылі толькі 72 чалавекі. З іх 1000 і больш рублёў — 43 уласнікі дамоў, 500 і больш рублёў — 14, менш за 500 рублёў заплацілі 15 чалавек.

Такім чынам з 159 пятралеўскіх гаспадароў 87 наогул не ўдзельнічалі ў будаўніцтве водаправода, а 72 удзельнікі не змаглі сабраць дастатковую на той час суму (90% ад агульнай), каб зрабіць праектна-каштарысную дакументацыю ды пачаць пракладку водаправода.

Тым часам у адпаведнасці з Указам прэзідэнта Беларусі ад 22 снежня 2018 г. №488 «Аб будаўніцтве сетак водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі)» фінансаванне праектавання і будаўніцтва сетак водазабеспячэння павінна ўжо ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў гаспадарамі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў альбо арганізацыямі водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. Пры гэтым затраты арганізацый водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі павінны быць аплачаны ўласнікамі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў.

Ні ў 2018-м, ні ў 2019 годзе водаправод у Пятралевічах будаваць не пачалі. Сабраныя грошы кіраўніцтва кааператыва раздало назад вяскоўцам.

Размова

Размова ў куце з дэпутатам сельсавета Вячаславам Астапчыкам

І зноў спачатку

У сваім пісьме ў Слонімскія райвыканкам, райсавет дэпутатаў і дэпутату Палаты прадстаўнікоў у лютым гэтага года жыхары Пятралевічаў (падпісаліся 78 чалавек) прасілі ўлады знайсці магчымасць фінансаваць пракладку цэнтральнай трубы па вёсцы з бюджэтных (ці нейкіх іншых сродкаў), а пракладку водаправода ў свае хаты яны аплацяць самі.

На сходзе 20 лютага старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алег Таргонскі адкрыта сказаў, што такі падыход цяпер немагчымы і непрымальны. Пры гэтым Алег Мечыслававіч прызнаў, што праблема з вадой у вёсцы сапраўды стаіць востра і яе патрэбна неадкладна вырашаць.

— Водаправод у Пятралевічах неабходны. І мы з вамі павінны вырашыць гэтую праблему. Але толькі разам. А разам мы сіла, — сказаў старшыня райсавета дэпутатаў удзельнікам сходу.

Алег Таргонскі

Выступае Алег Таргонскі

І хоць паводле згаданага вышэй прэзідэнцкага Указа №488, вяскоўцы цяпер усе працы па пракладцы водаправода мусяць аплачваць са сваёй кішэні, мясцовыя ўлады ў асобе Алега Таргонскага і прадстаўнік кіраўніцтва Слонімскага водаканала запэўнілі, што ўсяляк дапамогуць са свайго боку людзям, калі тыя пагодзяцца плаціць за пракладку трубы.

— Цяпер гэта будзе ўжо не 50 на 50. Магчыма, 30% сродкаў знойдзем у бюджэце, магчыма, лічба будзе іншай, гэта ўжо наша справа. Але я вам адказна заяўляю, што ўлада дапаможа, убаку не застанецца. А цяпер патрэбна хутка зноў вызначыцца, хто з жыхароў абедзвюх вёсак будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве водаправода. Трэба скласці новыя спісы і, зыходзячы з колькасці людзей, палічыць кошт водаправода для кожнага з удзельнікаў праекта, — абмаляваў алгарытм бліжэйшых дзеянняў Алег Таргонскі.

У зале

У зале

Са свайго боку прадстаўнік кіраўніцтва Слонімскага водаканала прапанаваў паслугі арганізацыі па выкананні ўсіх відаў работ па пракладцы водаправода ды паабяцаў знізіць кошт праектна-вышуковых работ амаль напалову — з 108 да 60 тысяч рублёў. Таксама было агучана, што з боку водаканала можа быць разгледжана пытанне з кожным удзельнікам праекта асабіста па растэрміноўцы выплат за выкананую працу па пракладцы водаправода.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка, які таксама прысутнічаў на сходзе, у сваім выступленні нацэліў пятралеўцаў як найхутчэй збіраць грошы на водаправод, каб, найперш, зрабіць праектна-каштарысную дакументацыю. Калі будзе праект, тады ўжо можна актыўна шукаць і іншыя крыніцы яго фінансавання, адзначыў Валянцін Семяняка.

Валянцін Семяняка

Выступае Валянцін Семяняка

Вырашылі

Напрыканцы сходу вяскоўцы і прадстаўнікі ўлады вырашылі, што ў бліжэйшы час вясковы дэпутат Вячаслаў Астапчык складзе спісы ўдзельнікаў пракладкі водаправода ў вёсцы Пятралевічы-І, а старшыня Паўлаўскага сельвыканкама Марыя Кашко возьме пад свой кантроль складанне спісаў у Пятралевічах-ІІ.
Такім чынам, у чацвер 20 лютага 2020 года вырашэнне праблемы забеспячэння прыгарадных Пятралевічаў водаправоднай вадой стартавала другі раз.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание