Наверх
Слоним
ясно
13 °C
Зельва
ясно
13 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
ясно
12 °C
EUR 3.0555
USD 2.5833
RUB(100) 3.3978
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Язычніцкае свята захавалася ў праваслаўі

29 февраля 2020 11:21
Поделиться:
Масленіца

На Масленіцу. Фота з архіва аўтара

Святаў, якія аб`ядноўвалі б вернікаў і язычнікаў, няшмат. Але ёсць адмысловае, якое аб`ядноўвае абрадавер`е народнае і вернікаў — Масленіца.

Традыцыйна яна спраўляецца тыдзень, сёлета — з 24 лютага і да 1 сакавіка. У сутнасці, гэта развітанне з зімой і ўрачыстая сустрэча вясны.

Масленіца — свята паганскае. І першапачаткова яе здзяйсненне ў нашых продкаў было звязана, па адных версіях, з услаўленнем бога Сонца Ярылы, па іншых — «бога жывёл» Вялеса.

У старажытныя часы гэта свята было адным з тых, што дапамагала асэнсаваць плынь часу. Яно як ніякае іншае мае мноства прыкмет і рытуалаў. Гулянні заўсёды суправа­джаліся агнём — падпаленыя вогнішчы, колы і пудзіла былі галоўнымі атрыбутамі Масленіцы і водгукамі культу сонца.

З прыняццем хрысціянства Царква прыняла гэтае паганскае свята, але напоўніла яго новымі ідэямі. Масленічны тыдзень стаў апошнім этапам падрыхтоўкі да Вялікага посту. У хрысціянскай традыцыі за сем дзён Масленіцы вернікі павінны прабачыць крыўды, павініцца ў правінах у споведзі, прымірыцца з блізкімі.

Масленіца 1

Фота з архіва «ГС

Масленічны тыдзень пачынаецца ў панядзелак і заканчваецца ў нядзелю спальваннем пудзіла. Кожны дзень гэтага тыдня ўнікальны і напоўнены глыбокім сэнсам. Кожны з дзён мае сваю назву і рытуалы, якія раней трэба было абавязкова выконваць.

У панядзелак адзначалі сустрэчу. У гэты дзень хадзілі па гасцях і выпякалі першы святочны блін. Яго аддавалі беднякам у памяць пра спачылых сваякоў.

Аўторак — зайгрышы, гэта быў дзень сватаўства, калі хадзілі па вёсцы і рабілі агледзіны. У Вялікі пост вяселлі гуляць па царкоўным уставе забаронена, затое на Чырвонай горцы, па-іншаму Светлай сядміцы, яны былі нярэдкай з`явай.

А серада — ласуха. У гэты дзень цешча частавала зяця блінамі (адгэтуль выраз «да цешчы на бліны»). А ў пятніцу — цешчыны вячоркі — ужо яна са сваімі сяброўкамі наведвалася ў госці, каб пачаставацца блінамі зяця.

Масленіца 2

Фота з архіва «ГС»

У чацвер Масленіца дасягала свайго апагею, з-за чаго і называлася шырокай. Моладзь ва­дзіла карагоды, каталася з горкі, скакала праз вогнішча, праводзіла кулачныя баі. Перадапошні дзень называўся «залвіцыны вячоркі». Маладыя ятроўкі клікалі ў госці залвіц — сясцёр будучага мужа і праводзілі час разам. Цікава, ці не адгэтуль пайшлі цяпер модныя дзявочнікі напярэдадні вяселля, але, у сутнасці, вельмі падобна.

У нядзелю спраўлялі право­дзіны. Перш за ўсё імкнуліся атрымаць прабачэння ў блізкіх, паміналі нябожчыкаў. Як тут не ўспомніць ўрачысты чын прабачэння, які традыцыйна здзяйсняецца ў манастырах у нядзелю на вячэрняй службе, калі манахі адзін у аднаго просяць прабачэння, а архірэй, укленчыўшы, «прабачаецца» з усімі ў манастырскім храме. Пакінутую скаромную ежу народ спальваў, мыў посуд, а затым ішоў у лазню, каб не толькі духоўна, але і цялесна ачысціцца.

Урачыстае спальванне пу­дзіла Масленіцы завяршала святочны тыдзень. Попел развейвалі над палямі, каб будучы год быў ураджайным. Цікава, што раней Масленіцу святкавалі не тыдзень, а месяц і гулянні праходзілі з размахам.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание