Наверх
Слоним
небольшой дождь
24 °C
Зельва
небольшой дождь
24 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
26 °C
Мосты
облачно с прояснениями
26 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
26 °C
Барановичи
небольшой дождь
23 °C
EUR 2.7445
USD 2.4016
RUB(100) 3.3919
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Лыжныя гонкі замянілі на крос

2 марта 2020 17:29
Поделиться:
Слонімскія ўдзельнікі кросу

Слонімскія ўдзельнікі кросу

Са слонімцаў у кросе вызначыўся Зміцер Несцяровіч.

У спартыўна-біятлонным комплексе «Сялец» 24-25 лютага праходзіў абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер». Сёлета снегу не было, і таму вырашана было правесці лёгкаатлетычны крос.

Юнакі і дзяўчыны спаборнічалі ў трох узроставых групах. Спачатку яны вызначылі самага хуткага паміж сабой, а потым за месца на п`едэстале ад кожнай каманды па два юнакі і дзяўчыны пазмагаліся ў змешаных эстафетах.

Дзецям належала прабегчы тры кругі з дзвюма агнявымі межамі, дапусціўшы пры гэтым мінімум асечак. У самай юнай камандзе забег быў на 1,8 км. Удзельнікі з сярэдняй узроставай групы беглі 2,4, а старэйшыя — 3 км.

Сярод слонімскіх спартсменаў у асабістым першынстве вылучыўся Зміцер Несцяровіч. Ён выступаў у старэйшай узроставай групе (2004-2005 г.р.) і стаў першым.

У змешанай эстафеце на вышэйшую прыступку п`едэстала падняліся спартоўцы са старэйшай узроставай групы. Удзельнікі малодшай узроставай групы ў забегу сталі другімі, саступіўшы першае месца камандзе з Навагрудскага раёна.

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» праводзяцца на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба з 2007 года. Спартсмены, якія паказалі лепшы вынік, трапяць у каманду вобласці і выступяць ад Гродзеншчыны ў фінальным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер» у Раўбічах.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание