Наверх
Слоним
переменная облачность
8 °C
Зельва
переменная облачность
8 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
переменная облачность
8 °C
EUR 2.6172
USD 2.3986
RUB(100) 3.3424
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мітрапаліт Павел служыў у саборы ў Жыровічах

5 марта 2020 10:54
Поделиться:
Бацюшкі

Бацюшкі

У сераду, 4 сакавіка, у Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў вялікае павячэр`е з чытаннем Вялікага канона вялебнага Андрэя Крыцкага.

Паслухаць чытанне сабраліся ў асноўным жыхары аграгарадка Жыровічы. Нешматлікія манахі на вялікім павячэр`і маліліся ў Пакроўскай частцы храма. З запаленымі свечкамі і з кнігай у руках старыя і больш маладыя сачылі за тэкстам. У іншыя разы, калі здзяйсняе чытанне канона архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, архірэй Наваградскай епархіі пакідае для кожнага святара частку тэксту. Гэтым разам ад пачатку і да канца дэкламаваў мітрапаліт. Пасля службы ён звярнуўся з прамовай да прыхаджан.

мітрапаліт Павелмітрапаліт Павелмітрапаліт Павел

Вялікі канон вялебнага Андрэя Крыцкага чытаецца на першым тыдні з панядзелка па чацвер на вячэрніх службах у цэрквах па частках. Поўны тэкст канона прачытваецца ў чацвер пятага тыдня Вялікага паста («Марыіна стаянне»). Ён называецца Вялікім пакаянным канонам, бо найдаўжэйшы з існуючых канонаў.

Прыхажане

Прыхажане

Складальнік тэксту жыў напрыканцы VII стагоддзя. У тэксце адкрываецца таемная размова чалавека з душой. Шматлікімі прыкладамі са Старога і Новага Запавету вялебны Андрэй паказаў згубныя вынікі грахоўнага стану і бясконцую міласэрнасць Бога да чалавека.

У чацвер, 5 сакавіка, мітрапаліт здзейсніў Боскую літургію.

Малітва

Малітва

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание