Наверх
Слоним
пасмурно
8 °C
Зельва
пасмурно
8 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
6 °C
Мосты
переменная облачность
6 °C
Дятлово
переменная облачность
6 °C
Барановичи
небольшой дождь
8 °C
EUR 2.6736
USD 2.4008
RUB(100) 3.4492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Кампенсацыю маральнай шкоды за паламаныя рэбры суд ацаніў у 1000 рублёў

7 марта 2020 9:05
Поделиться:
суд

Перад пачаткам пасяджэння

У мінулую пятніцу, 28 лютага, у судзе Слонімскага раёна разглядалася грамадзянская справа па іску былога галоўнага інжынера СРУСП «Пераможац» Мікалая Антончыка аб кампенсацыі маральнай шкоды з гаспадаркі і яе былога кіраўніка Мікалая Грачышнікава.

Гісторыя гэта цягнецца з 22 красавіка 2015 года. У той дзень па загадзе кіраўніка «Пераможца» Грачышнікава галоўны інжынер Антончык мяняў на саўгаснай ферме помпу для адкачкі гною і атрымаў калецтва. Тады кіраўнік гаспадаркі паабяцаў падначаленаму выплаціць 100 базавых адзінак, калі той не будзе звяртацца па дапамогу да медыкаў. Сваё абяцанне Грачышнікаў тады не выканаў. Больш за тое, ён звольніў Антончыка з працы і той вымушаны быў аднаўляцца на працы праз суд.

— Пасля аварыі з помпай Грачышнікаў забараніў мне выклікаць хуткую дапамогу. А 23 красавіка ён запатрабаваў, каб я быў на працы, каб людзі гэта бачылі. Восем дзён я тады хадзіў на працу, цярпеў невыносны боль. І з-за таго, што па загадзе Грачышнікава не звярнуўся адразу да медыкаў, цяпер на рэбрах панарасталі нарасці і храсткі. І яны працягваюць расці, павялічваюцца… Магчыма, прыйдзецца рабіць аперацыю. Я адчуваю страх за сваё здароўе і сорам за прыніжэнні, якія давялося цярпець па віне кіраўніка. Тады Грачышнікаў абяцаў мне заплаціць 100 базавых і не заплаціў. А сёння я прашу выплаціць мне 300 базавых адзінак кампенсацыі маральнай шкоды з СРУСП «Пераможац» і з Грачышнікава… З абодвух па 8 100 рублёў, — заявіў на пачатку судовага пасяджэння свае патрабаванні Мікалай Антончык.

З дваіх адказчыкаў па іску ў судзе прысутнічала толькі прадстаўнік СРУПС «Пераможац», якая сказала, што сума кампенсацыі надта вялікая. Мікалай Грачышнікаў цяпер адбывае судовае пакаранне ў Наваполацкай папраўчай калоніі, адкуль ён напісаў, што з іскавымі патрабаваннямі нязгодны.

Паколькі СРУСП «Пераможац» прызнаны банкрутам і знахо­дзіцца цяпер у стане санацыі, то на працэсе прысутнічала і трэцяя асоба ад Слонімскага цэнтра па банкруцтве і антыкрызісным кіраванні. Прадстаўнік антыкрызіснага цэнтра таксама назваў суму кампенсацыі маральнай шкоды завышанай.

У такіх варунках суддзя нагадаў заяўляльніку, што раней, у межах крымінальнай справы, ён патрабаваў з Грачышнікава і сельгаспрадпрыемства 100 базавых адзінак кампенсацыі, і прапанаваў канчаткова вызначыцца з яе памерамі ў пісьмовай форме.

У канчатковым варыянце Мікалай Антончык зменшыў свае патрабаванні выплат кампенсацыі маральнай шкоды да 100 базавых адзінак, што складае цяпер 2700 рублёў.

У гэты ж дзень суддзя агучыў сваё рашэнне па справе, якім абавязаў СРУСП «Пераможац» выплаціць Мікалаю Антончыку 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды і кампенсаваць яму судовыя выдаткі.

Пасля працэсу карэспандэнт «ГС» пацікавіўся ў Антончыка, ці задаволены ён рашэннем суда.

— Канечне! 1000 рублёў для мяне добрыя грошы.

— Але ж напачатку Вы прасілі куды больш значную суму.

— Дык гаспадарка ж банкрут. Я разумею сітуацыю, — адказаў заяўляльнік іску.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание